17 чэрвеня ў Мірскім замку Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача прадстаўляе спектакль “Беларускія вадэвілі”
Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача прадстаўляе спектакль “Беларускія вадэвілі”.
17 чэрвеня, пачатак а 16.00.
16+
Жадаеш ажаніцца, але баішся? Не ўпэўнены? Думаеш, а мо ня трэба? Трэба! Павер – гэта весела! Усё яшчэ не ўпэўнены? Паглядзі наш спектакль і сапраўды пераканаешся!
Гістарычны факт: пасля прагляду гэтых класічных вадэвіляў многія пары, якія сумняваліся ажаніцца ці не – імгненна беглі браць шлюб! Сам Янка Купала ажаніўся, калі ўпершыню пазнаёміўся з вясёлымі творамі Братоў Далецкіх і Міхася Чарота! Таму беларускія вадэвілі маюць чароўную сілу!
Месца правядзення: Вялікая канферэнц-зала Мірскага замка.
Кантакты для даведак па продажы і браніраванні квіткоў (Музей “Замкавы комплекс “Мір”): 8 (01596) 36270, 8 (01596) 36290.