Кореличский районный исполнительный комитет и районный Совет депутатов поздравляют кореличчан с Днём молодежи
Паважаныя карэліччане!
Віншуем вас з Днём моладзі!
Дарагія юнакі і дзяўчаты! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём моладзі — святам юнацтва і надзей, адваг і адкрыццяў.
Гэтае свята блізкае кожнаму з нас. Людзі ўсіх пакаленняў адзначаюць яго з асаблівым настроем. Бо маладосць — не толькі перыяд у жыцці, але і асаблівы стан душы.
Сучасная моладзь сваімі добрымі справамі і працоўнымі поспехамі ўносіць дастойны ўклад у сацыяльна-эканамічнае і духоўнае развіццё раёна. Мы ганарымся таленавітымі і маладымі людзьмі, якія падаюць надзеі, якіх адрозніваюць павышаную цікавасць да жыцця, патрэбу ў атрыманні добрай адукацыі, незалежнасць і самастойнасць, уменне вызначаць для сябе канкрэтныя мэты і імкнуцца да іх дасягнення.
Жадаем вам поспехаў і энергіі. Няхай спраўдзяцца ўсе вашыя мары і рэалізуюцца самыя смелыя планы.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў