Помощник прокурора Кореличского района Александр Юркевич рассказал воспитанникам детского сада №2 г.п. Кореличи о геноциде советского народа в годы Великой Отечественной войны
У ДУА “Дзіцячы сад № 2 г.п. Карэлічы” 15 снежня прайшло выхаваўчае мерапрыемства “Ліст пра Беларусь”. Яе ўдзельнікамі сталі выхаванцы старэйшых груп дзіцячага сада і ганаровы госць памочнік пракурора Карэліцкага раёна Аляксандр Юркевіч.
Па ініцыятыве і ва ўзаемадзеянні з Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь Міністэрства адукацыі рэалізуе мерапрыемствы па прывіццю дзецям патрыятызму і любові да Радзімы, нацыянальнай самасвядомасці, праводзіць інфармацыйна-растлумачальную работу, якая звязана з асвятленнем вынікаў расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе жыхароў БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд.
Адно з такіх мерапрыемстваў прайшло для дзяцей старэйшых груп ДУА “Дзіцячы сад № 2 г.п. Карэлічы”. Ганаровы госць мерапрыемства, памочнік пракурора Аляксандр Юркевіч, расказаў выхаванцам пра прафесію пракурора і пра асаблівасці работы органаў пракуратуры, асобна спыніўся на генацыдзе беларускага народа ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, акцэнтаваў увагу на тым, што многія крыніцы інфармацыі зараз скажаюць рэальныя факты, тым самым унушаючы лжывае ўяўленне аб ходзе гісторыі.
Далей дзеці ў гульнёвай форме зрабілі падарожжа ў гісторыю нашай краіны і адкрылі для сябе шмат важнага і цікавага. Яны ўспомнілі пра дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь, з цікавасцю тлумачылі значэнні слоў «зубр», «бусел», «васілёк», нагадалі традыцыйныя стравы беларускай кухні. У ходзе падарожжа нельга было не нагадаць трагічнага мінулага краіны. Узгадваючы падзеі Вялікай Айчыннай вайны, успомнілі тых, хто першымі прынялі на сябе ўдар ворага. Увазе выхаванцаў быў прапанаваны прагляд відэароліка “Брэсцкая крэпасць”.
“Беларусь – адзіная бязмежная і гасцінная краіна, якая працягвае руку сяброўства і раскрывае абдымкі ўсім народам, хто жадае жыць на нашай зямлі мірна,” – да такой высновы прыйшлі выхаванцы напрыканцы занятка. Дзеці былі вельмі актыўнымі, яны расказвалі вершы, спявалі, танцавалі, гулялі ў вясёлыя гульні.
Загадчыца ДУА “Дзіцячы сад № 2 г.п. Карэлічы” Аксана Дзівак лічыць, што мерапрыемствы такога фармату вельмі карысныя. “Па-першае, выхаванцы адкрылі для сябе новую прафесію, па-другое, вось так, праз гульнёвыя моманты, яны далучаюцца да культурных традыцый, да спадчыны нашага народа, а гэта ўсё спрыяе выхаванню патрыятызму, пашырае кругагляд дзяцей.”
Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара