К акции «Неделя леса» на Кореличчине присоединяется все больше трудовых и ученических коллективов (обновляется)

Па дадзеных Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, наша краіна па шэрагу ключавых паказчыкаў, якія характарызуюць лясны фонд (лясістасць тэрыторыі, плошча лясоў і інш), уваходзіць у першую дзясятку лясных дзяржаў Еўропы. Лясістасць рэспублікі блізкая да аптымальнай і складае амаль 40,1% і працягвае расці. Дасягаецца гэта планамернай працай па пасадцы дрэваў на месцы раней спілаваных. Так, у 2022 годзе ў краіне было высаджана больш за 595 тыс. дрэў і больш за 531 тыс. хмызнякоў. Сур’ёзную дапамогу ў справе аднаўлення лесу аказваюць удзельнікі рэспубліканскай добраахвотнай акцыі “Тыдзень лесу”. У гэтым годзе акцыя праходзіць ужо 16-ы раз і прысвечана Году міра і стварэння.

Недалёка ад вёскі Паланая на дзялянцы плошчай 2,2 га шчыруюць настаўнікі і вучні Красненскай СШ. Высаджваюць бярозу, ліпу, елку, дуб і алешыну. Дырэктар школы Наталля Бурак расказвае, што сюды прыехалі самыя адказныя вучні 9-11 класаў. Дзецям працаваць падабаецца, аб чым сведчаць усмешкі на іх тварах.

— Вельмі важна, каб дзеці прывыкалі да працы, — кажа Наталля Уладзіміраўна. — Таму мы з задавальненнем прымаем удзел у такіх працоўных акцыях.




Пераходжу да іншай дзялянкі. Тут супрацоўнікі Карэліцкай ЦРБ высаджваюць елку, алешыну і бярозу. Усміхаюцца і кажуць, што працаваць на свежым паветры — адно задавальненне: настрой на ўзроўні, ды і сама работа карысная для прыроды.





Наступным прыпынкам стала дзялянка непадалёк ад Графскай пушчы. Сюды прыехалі прадстаўнікі райвыканкама і супрацоўнікі Карэліцкага РАНС. За плённай працай дзве гадзіны, за якія было высаджана каля шасці тысяч маленькіх елачак і бярозак, прайшлі незаўважна.








— Рэспубліканская акцыя “Тыдзень лесу” — вельмі добрая традыцыя, — расказвае старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў. — Лес — наша багацце, гэта драўніна, ягады, грыбы, свежае паветра. Больш за 40% Беларусі пакрыты лясамі. Штогод драўніна ідзе на карысць эканомікі. Мы ўсе павінны беражліва адносіцца да гэтага багацця і прымаць удзел у аднаўленні ляснога фонду, каб праз некалькі дзесяцігоддзяў нашы дзеці і ўнукі маглі дыхаць свежым паветрам і спажываць дары прыроды.

— Лес — не бяздоннае багацце, і мы павінны рабіць усё, каб на нашай зямлі яго было як мага больш, — лічыць намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама, старшыня РА РГА “Белая Русь” Яўген Чычкан. — Любы наш уклад у аднаўленне зялёнага багацця — наш грамадзянскі абавязак. Калі мы не будзем клапаціцца пра яго аднаўленне, то будзем мець забруджанае паветра, жудасную экалогію і праблемы, якія з гэтага вынікаюць. Лес — гэта скарб, што дастаўся ад нашых продкаў, і мы павінны перадаць нашым нашчадкам.

  Райцаўская СШ








 Турэцкая СШ

Жухавіцкая СШ

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара і прадастаўлена Райцаўскай СШ