Кореличская молодежь делится впечатлениями об областном творческом фестивале с участием руководства Гродненского облисполкома

21 і 22 жніўня недалёка ад Аўгустоўскага канала ў трэці раз прайшоў абласны фестываль «Творчыя моладзевыя лабараторыі «Project «Art», прысвечаны Году міру і стварэння. На свяце сабралася 220 удзельнікаў — работнікаў культуры з усёй Гродзенскай вобласці.

У адкрытым дыялогу з моладдзю ў нефармальнай абстаноўцы прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў, старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Дзяніс Малевіч.

— У ходзе лабараторый «Project» «Art» былі праведзены вельмі цікавыя конкурсы, якія дапамаглі раскрыць творчы патэнцыял культработнікаў, у прыватнасці маладых спецыялістаў сферы культуры, якія прыбылі з усёй вобласці ў складзе каманд-удзельніц, — расказвае культарганізатар Жухавіцкага Дома культуры Кацярына Жамойда. — Вельмі запомніўся інтэлектуальны батл, дзе ўсе ўдзельнікі творчых лабараторый былі аб’яднаны ў тры каманды, за кожнай з іх быў замацаваны спецыяльна запрошаны госць. Нам пашчасціла быць у камандзе разам з Юрыем Хаджымуратавічам Караевым, які разам з усімі прымаў актыўны ўдзел у абмеркаванні атрыманых пытанняў, прыслухоўваўся да меркавання іншых удзельнікаў каманды і дапаўняў адказы. Было вельмі цікава і прыемна працаваць з ім, гэта мудры, праніклівы чалавек, з вельмі моцнай станоўчай энергетыкай. Такое незвычайнае супрацоўніцтва пакінула мора добрых эмоцый, дало натхненне на далейшую працу, стала матывацыяй для дасягнення новых вынікаў і ўзнагародзіла неацэнным вопытам.

Сяргей СТОЛЯР

Фота прадастаўлена сектарам культуры Карэліцкага райвыканкама