Наталля Шпакоўская назначана загадчыкам сектара культуры Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта
17 жніўня загадчыкам сектара культуры Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта назначана Наталля Леанідаўна Шпакоўская.
Нарадзілася Наталля Леанідаўна ў 1983 годзе ў г.п. Сапоцкін Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. У 2003 годзе скончыла Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў па спецыяльнасці “кіраўнік народнага калектыву, арганізатар культурна-дасугавай дзейнасці”. У 2012 годзе завочна скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці “народная творчасць (харавая музыка)”.
Свой прафесійны шлях пачала ў 2003 годзе хормайстрам народнага хора Турэцкага цэнтральнага Дома культуры. З 2006 года была метадыстам Карэліцкага раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці. З 2014 па 2017 год з’яўлялася кіраўніком народнага ансамбля песні “Забава”.
З 2015 года працавала загадчыкам аддзела метадычнай работы ДУ ”Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”.
Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара