В третий день участники велопробега «В единстве — сила» посетили Циринский, Райцевский и Малюшичский сельсоветы

@korelichi_news #велопробег #bicycle #велосипед #17сентября #народноеединство #единство #Беларусь #Кореличи #belarus🇧🇾 ♬ CRUISING SAILOR — Fridolin Walcher


13 верасня  ў 10 гадзін аграгарадок Цырын сустракаў удзельнікаў велапрабегу «У адзінстве — сіла».

Гутару з выконваючым абавязкі старшыні Лукскага сельвыканкама Генадзіем Арцюхом, які называе патрыятычны велапрабег з нагоды Дня адзінства важнай падзеяй. Вучні Лукскай сярэдняй школы прымаюць у ім актыўны ўдзел, бо разумеюць, што дата 17 верасня — значная для нашай краіны. Для маладых удвайне важная: ім жыць і берагчы нашу незалежную Рэспубліку Беларусь. Прадстаўнік мясцовай улады адзначыў, што патрыятычнаму выханню ў школе ўдзяляецца вялікая ўвага У патрыятычным велапрабегу прынялі ўдзел і прадстаўнікі КСУП «Лукі-Агра»: намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Міхаіл Алексіевіч, старшыня прафсаюзнага камітэта гаспадаркі Юлія Граб разам з дачкой Аляксандрай. Нездарма мерапрыемства мае назву  «У адзінстве — сіла».

Наступны прыпынак у аграгарадку Варонча. Каля брацкай магілы прадстаўнікі Лукскага сельсавета перадаюць лампаду з агнём старшыні Райцаўскага сельсавета Валерыю Бабко. Да яе падножжа ўскладваюцца кветкі.

Абеліск Мікалаю Гастэлу размясціўся ў маляўнічым куточку. Гутару тут з веласіпедыстамі з СВК «Свіцязянка-2003». Па меркаванні намесніка старшыні па ідэалагічнай рабоце Алены Клаўсуць, патрыятычны велапрабег праводзіцца ў падтрымку міру, адзінства, стварэння. Свіцязянцы прымаюць у ім удзел, каб выказаць сваю падтрымку і павагу да тых, хто заваяваў мір на зямлі.

— Мір — гэта галоўнае, што павінна хваляваць людзей на планеце. У нашай краіне спакойна, дзеці вучацца ў школе, дарослыя працуюць, і так павінна быць заўсёды. Наша будучыня будзе шчаслівай, калі мы будзем адзіныя і будзем праяўляць адзін да аднаго сяброўскія адносіны, — адзначыла Алена Клаўсуць.

На малюшыцкай зямлі наведваем поле імя Я. Я. Фогеля. Старшыня Малюшыцкага сельсавета Віктар Дзірвук гаворыць:

— Велапрабег — добрая традыцыя. Яго ўдзельнікі едуць ад помніка да помніка, каб аддаць даніну павагі  загінулым на палях вайны. Радуе, што ў ім прымае ўдзел маладое пакаленне. Мы нясём кветкі да помніка, каб аддаць даніну павагі да мінулага,  без мінулага няма будучыні.

Старшыня Райцаўскага сельсавета Валерый Бабко перадае агонь — сімвал адзінства — старшыні Малюшыцкага сельсавета Віктару Дзірвуку. Да помніка ўскладаюцца кветкі.

У аграгарадку Палужжа  каля помніка воінам-землякам чакаюць мясцовыя веласіпедысты — працаўнікі КСУП «Племзавод Карэлічы».

 

Старшыня Малюшыцкага сельсавета перадае агонь намесніку дырэктара па ідэалагічнай рабоце Таццяне Русак і прадастаўляе слова старшыні савета ветэранаў прадпрыемства Лізавеце Благадаравай.

— 17 верасня 1939 года — адна з ключавых дат у беларускай гісторыі, — гаворыць ветэранскі лідар. — У гэты дзень пачалося ўз’яднанне нашага народа. Знакамітыя радкі Янкі Купалы гавораць: «Ты з Усходняй, а я з Заходняй нашай Беларусі, з табою я не разлучуся». Падзеі той восені дагэтуль хвалююць, але факт застаецца фактам: мы, беларусы, адна вялікая сям’я, якая жыве ў сваёй краіне.

Прамоўца пажадала ўдзельнікам велапрабегу спадарожнага ветру, падтрыманне спартыўнага ладу жыцця і пазітыўнага настрою.

Памяць загінулых на вайне ўшаноўваецца хвілінай маўчання.

Удзельнікі велапрабегу накіроўваюцца ў дарогу. Іх шлях ляжыць да мемарыяльнага комплексу «Зорка» ў райцэнтры. Тут, у святым для карэліччан месцы, ускладаюць кветкі і ставяць лампаду з агнём. Велапрапрабег завершаны, а ўражанні аб ім засталіся ў памяці яго ўдзельнікаў.

СЛОВА — УДЗЕЛЬНІКАМ ВЕЛАПРАБЕГУ:

Мікіта КАЧКАРЫК,

вучань 10 класа Цырынскай сярэдняй школы:

— Я ўдзельнічаю ў велапрабегу, каб пакласці кветкі да помнікаў. Гэта даніна павагі і памяці салдатам вайны. Мы павінны ведаць гісторыю краіны, захоўваць яе традыцыі. Я еду разам з аднакласнікамі і сябрамі, і гэты шлях мы праедзем з радасцю дзеля таго, каб душой дакрануцца да святых месцаў. Мы — маладыя, і нам трэба захаваць мір на зямлі, і каб заўсёды былі адзіныя.

Вольга МАРТЫНЕНКА,

дыспетчар КСУП «Малюшычы»:

—   Дзень народнага адзінства для моладзі — гэта нагода заглянуць у будучае і стаць яшчэ больш згуртаванымі. Для мяне вялікі гонар праехаць па Карэліччыне, якая знакамітая сваімі людзьмі і дасягненнямі. Хочацца выказаць словы ўдзячнасці арганізатарам велапрабегу і пажадаць усім міру, згоды, здароўя, і каб заўсёды свяціла яркае сонца.

Уладзіслаў КАРЧЭЎСКІ,

слесар па рамонце тэхнікі, малады спецыяліст

КСУП «Племзавод Карэлічы»:

— Прымаю ўдзел у мерапрыемстве, каб наведаць знакавыя месцы і пакланіцца воінам, якія загінулі на вайне. Я сам родам з Карэліч, ганаруся гэтым краем, у якім жывуць таленавітыя і працавітыя людзі. Хочацца, каб у нас была будучыня, а для гэтага трэба жыць у згодзе і шмат працаваць, у адзінстве — наша сіла. І трэба берагчы мір на зямлі, гэта асноўнае наша багацце.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота і відэа Сяргея СТОЛЯРА