Карэліччанам уручылі членскія білеты Беларускай партыі “Белая Русь”
20 лістапада старшыня РА Беларускай партыі “Белая Русь” Яўген Чычкан уручыў членскія білеты карэліччанам.
Нагадаем, Карэліцкае раённае аддзяленне Беларускай партыі “Белая Русь” было створана ў маі 2023 г. На ўстановачнай канферэнцыі за стварэнне раённага аддзялення партыі прагаласавалі больш за сорак актывістаў РА РГА “Белая Русь”. Старшынёй савета Карэліцкага РА БП “Белая Русь” быў абраны Яўген Чычкан. У склад раённага аддзялення ўваходзіць 74 члены.