Кореличский райисполком и районный Совет депутатов поздравляют с Днем юриста
Паважаныя сябры!
Сардэчна віншуем усіх, хто адзначае сваё прафесійнае свята – Дзень юрыста!
Ваша прафесія заўсёды лічылася адной з самых ганаровых і значных. Дзейнасць юрыстаў звязана з вялікай адказнасцю за лёсы людзей і накіравана на забеспячэнне справядлівасці і законнасці ў грамадстве. Упэўнены, што ваш высокі прафесіяналізм, актыўная грамадзянская пазіцыя, бездакорная рэпутацыя будуць і надалей закладам умацавання стабільнасці і правапарадку ў дзяржаве.
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя пажаданні моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, мэтанакіраванасці, новых прафесійных поспехаў у высакароднай справе служэння Закону!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў