Евгений Бусько: «Каждый должен выполнять свою работу качественно, тогда никакие санкции нам не страшны»
У рамках правядзення адзінага дня інфармавання насельніцтва інфармацыйная група №3 пад кіраўніцтвам першага намесніка старшыні Карэліцкага райвыканкама — начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Яўгенія Бусько сустрэлася з калектывам сярэдняй школы №1 райцэнтра.
Асноўнай тэмай сустрэчы стала абвяшчэнне 2024 года Годам якасці. Яўгеній Бусько адзначыў, што ўвага праблемам павышэння якасці выпускаемай прадукцыі надзяляецца ва ўсіх перадавых краінах свету.
— Кожны з нас з’яўляецца не толькі спажыўцом, але і стваральнікам якасці, — адзначыў выступоўца. — Ад таго, наколькі якаснымі будуць адносіны да працы, да таго, што і як чалавек робіць на сваім рабочым месцы, залежыць канкурэнтаздольнасць беларускіх тавараў, паслуг, а значыць — узровень дабрабыту краіны ў цэлым і кожнага грамадзяніна ў прыватнасці.
Галоўны крытэрый высокай якасці айчыннай прадукцыі — экспарт беларускіх тавараў і паслуг, які пастаянна расце, а таксама турысты, якія з задавальненнем наведваюць нашу краіну.
— На нарадзе 5 студзеня Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што варта пачынаць з сябе, своечасова прыходзіць на працу і працаваць якасна, — адзначыў спікер. — Калі кожны будзе выконваць сваю работу сумленна, нас не запалохаюць санкцыямі.
У якасці прыкладу Яўгеній Бусько прывёў у прыклад ААТ “Беларуськалій”, якому прарочылі складанасці ў сувязі з уведзенымі санкцыямі. Аднак прадпрыемства не зменшыла аб’ём выпускаемай прадукцыі і запатрабавана на міжнародным рынку ўгнаенняў.
Наступным пытаннем разгледзелі антытэрарыстычную бяспеку і прафілактыку экстрэмізма. З інфармацыяй выступіў начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Карэліцкага РАУС Віктар Зінчанка, які адзначыў, што прафілактыка экстрэмізму і тэрарызму — гэта меры ўздзеяння, якія могуць папярэдзіць трагедыю і абараніць мірнае насельніцтва ад супрацьпраўных дзеянняў.
Таксама супрацоўнік РАУС нагадаў аб адказнасці за захоўванне і распаўсюджванне матэрыялаў, прызнаных экстрэмісцкімі:
— Поўны спіс матэрыялаў, каналаў і інтэрнэт-рэсурсаў, якія прызнаны экстрэмісцкімі, размешчаны на сайце Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Азнаёмцеся з гэтым спісам, праверце, ці не падпісаны вы, альбо вашы родныя на гэтыя каналы.
Таксама было разгледжана пытанне аб бяспецы выкарыстання пячнога абсталявання і бяспечных зімовых забавах. Яўгеній Бусько нагадаў, што цюбінгі — з’яўляюцца вельмі небяспечнымі, могуць развіць вялікую хуткасць і не маюць спосаба затармазіць. Катацца на іх неабходна толькі з бяспечных горак.