В Кореличском районе продолжаются встречи кандидатов в депутаты с избирателями

19 лютага ў 13.00 у Мірскім гарадскім Доме культуры па адрасе: г.п. Мір, вул. Чырвонаармейская, 42, адбудзецца сустрэча кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Замкавай выбарчай акрузе № 57 Сонгіна Аляксандра Генрыхавіча з выбаршчыкамі. У гэты ж дзень у 15.00 ён пабывае ў Жухавіцкім Доме культуры па адрасе: агр. Жухавічы, вул. Цэнтральная, 104.

Таксама сустрэчы адбудуцца 20 лютага ў Райцаўскім сельскім Доме культуры па адрасе: агр. Райца, вул. Першамайская, 30, з 13.00 да 13.30 і ў Малюшыцкім сельскім Доме культуры па адрасе: агр. Малюшычы, вул. Я. Чачота, 63а, з 15.00 да 15.45.