Нужно ли помогать аисту, если его гнездо заросло ветками и мешает взлетать

У рэдакцыю газеты «Полымя» звярнуўся неабыякавы чытач раёнкі, якога хвалюе лёс карэліцкіх буслоў. Па словах жыхара райцэнтра, галіны дрэва, на якім знаходзіцца буслінае гняздо за будынкам Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў, выраслі вышэй за дом белакрылых птахаў. І гэта перашкаджае ім узлятаць. Такая ж сітуацыя з гняздом, якое размешчана на вуліцы 8-га Сакавіка, недалёка ад воінскіх могілак.

За каментарыем мы звярнуліся ў Карэліцкую райінспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

— Калі чалавек хоча дапамагчы птушкам, можна звярнуцца па дапамогу ў Карэліцкае РУП ЖКГ. Спецыялісты прыедуць і абрэжуць галіны, — кажа галоўны спецыяліст інспекцыі Сяргей Сянкевіч. — Іншае пытанне, ці ёсць у гэтым неабходнасць. У натуральнае развіццё экасістэмы не варта ўмешвацца. Калі птушка здаровая і ёй сапраўды перашкаджаюць галінкі, яна зможа сама ад іх пазбавіцца.

У адміністрацыі Карэліцкага РУП ЖКГ запэўнілі, што работнікі прадпрыемства ў хуткім часе абрэжуць высокія галінкі.

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара