Валентина Кошур о ВНС: «Вместе мы сможем не только сохранить память, но и заложить прочный фундамент будущего страны»
Старшыня Карэліцкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Валянціна Кошур:
— Як кіраўнік ветэранскай арганізацыі, працую з людзьмі, чыё юнацтва прайшло ў перыяд пасляваеннага аднаўлення, ім давялося быць сведкамі развалу былога СССР і Перабудовы. У той складаны час, плячом да пляча мы адстойвалі свабоду і незалежнасць. Сёння як ніколі важна захаваць і перадаць моладзі тыя якасці, якія былі ўласцівыя людзям майго пакалення: патрыятызм, стойкасць, узаемадапамога.
Назіраючы за работай Усебеларускага народнага сходу з хваляваннем чакала абмеркавання перспектыў развіцця нашай краіны. Хацелася пачуць, якія напрамкі работы будуць вызначаны для выхавання падрастаючага пакалення. Разам мы зможам не толькі захаваць памяць аб подзвігах нашых продкаў, але і закласці трывалы падмурак для будучыні Беларусі, выхаваўшы пакаленне годных грамадзян, гатовых сваёй працай і талентам умацоўваць нашу Радзіму.
Лічу, што УНС дало магчымасць яго ўдзельнікам выказаць сваё меркаванне па вялікім спектры пытанняў, якія рэалізуюцца ў маштабах дзяржавы. Нашы ветэраны выступаюць за развіццё і стабільнасць Беларусі. Без згоды грамадства дамагчыся гэтага немагчыма, бо ў аснове развіцця ляжыць сувязь пакаленняў. Я ўпэўнена, што ветэраны заўсёды падтрымлівалі і прымалі пасільны ўдзел у палітычным жыцці нашай дзяржавы.