В Кореличском районе проводится прием граждан
30 мая 2024 года з 10.00 да 11.00 у Карэліцкім раённым аб’яднанні прафсаюзаў (г.п. Карэлічы, пл. 17 Верасня, д. 9, к. 47) і з 11.00 да 13.00 у Карэліцкім філіяле Гродзенскага аблспажыўтаварыства (г.п. Карэлічы, вул. 8 Сакавіка, 28) адбудзецца прафсаюзны прыём і Дзень прававой асветы, прававой культуры па тэме: «Новаўвядзенні Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь-2024» з удзелам галоўнага прававога інспектара працы Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва ЖАЛУДКА Станіслава Станіслававіча.
Грамадзяне могуць задаваць пытанні, якія датычаць растлумачэнняў норм заканадаўства, рэгулюючых сферу працоўных і звязаных з імі праваадносін.
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне 8(01596) 7-11-20.
27 мая ў Карэліцкай ЦРБ кансультацыю праводзяць спецыялісты прафесарска-выкладчыцкага складу Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта па наступных профілях: пульманалогія, анкалогія, гастраэнтэралогія і дэрматавенералогія.
Прыём па жывой чарзе. Падрабязная інфармацыя па тэлефоне 7-72-40.
28 мая 2024 года з 11.00 да 12.00 старшыня эканамічнага суда Гродзенскай вобласці Дзяніс Станіслававіч ВАЛДАЙЦАЎ па папярэднім запісе правядзе прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі эканамічных судоў, у будынку Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта (г.п. Карэлічы, пл. 17 Верасня, 9) у кабінеце 58 (3 паверх) з адначасовым правядзеннем «прамой лініі» па тэлефоне 8(01596) 3-04-14.
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефонах: 8(0152) 79-06-16, 8(01596) 2-12-55.