Чем сегодня живет Кореличский филиал КУП по обеспечению топливом
Хочаце правесці зіму ў цяпле і выгодзе, добраўпарадкаваць дваровую тэрыторыю, выклаўшы яе акуратнай пліткай, набыць піламатэрыялы для рамонту? Тады ўсе шляхі прывядуць вас у Карэліцкі філіял КУП па забеспячэнні палівам «Гроднааблпаліва».
Напярэдадні прафесійнага свята карэспандэнт газеты “Полымя” даведаўся пра дасягненні і поспехі прадпрыемства. Карэліцкі філіял уваходзіць у тройку пастаянных лідараў на Гродзеншчыне па эфектыўнасці дзейнасці сярод падраздзяленняў КУП па забеспячэнні палівам «Гроднааблпаліва».
На тэрыторыі прадпрыемства адчуваецца гаспадарская рука: чыста, акуратна, кожны рабочы старанна працуе на сваім месцы. Нядзіўна, што філіял заняў першае месца ў аглядзе-конкурсе па добраўпарадкаванні філіялаў і прылеглай тэрыторыі ў 2023 годзе. Таксама ў мінулым годзе Карэліцкі філіял стаў лепшым у спаборніцтве паміж філіяламі Гродзенскай вобласці ў дасягненні высокіх паказчыкаў фінансава-эканамічнага развіцця.
Асноўныя паказчыкі развіцця прадпрыемства сведчаць аб тым, што калектыў моцна стаіць на нагах: за сем месяцаў бягучага года рэалізавана 846 тон торфабрыкету і звыш 1360 метраў кубічных дроў. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг склала 446,7 тысячы рублёў, чысты прыбытак — каля 10178 рублёў.
На сённяшні дзень кожны жадаючы можа звярнуцца ў Карэліцкі філіял «Гроднааблпаліва» і набыць дровы, торфабрыкет, піламатэрыялы, будматэрыялы, тратуарную плітку і вырабы з бетону па даступных цэнах.
Таксама прадпрыемства аказвае насельніцтву і арганізацыям наступныя паслугі: раздзелка дроў, ажыццяўленне грузаперавозак па вобласці і Рэспубліцы Беларусь, пагрузачна-разгрузачныя работы, паслугі машыны пагрузачна-транспартнай лясной, паслугі піларамы.
На прадпрыемстве ўпэўнены, што спыняцца на дасягнутым не варта. Неабходна развівацца, ісці наперад і пашыраць пералік паслуг, якія прадастаўляюцца.
Напрыклад, у сезон на прадпрыемстве даволі паспяхова займаюцца вытворчасцю і продажам тратуарнай пліткі і бардзюраў. Так, за бягучы год ад рэалізацыі гэтай прадукцыі атрымана 9524 рублі выручкі.
Працуе свая піларама, дзе вырабляецца абрэзная і неабрэзная дошка. Вытворчасць безадходная: пакінутыя абрэзкі ідуць на дровы, апілкі прадаюцца на падсціл жывёле. Яшчэ тут вырабляюць драўляную шчапу, якую пастаўляюць на кацельні Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў. Прадукцыя на складзе не залежваецца. За сем месяцаў бягучага года было рэалізавана піламатэрыялаў на суму 29612 рублёў. Пакупнікі знаходзяцца як на тэрыторыі нашага раёна, так і суседняга Навагрудскага. Бывае, прыязджаюць з Мінска і Гродна. Арганізацыя таксама можа аказваць паслугі насельніцтву і арганізацыям па распілоўцы драўніны. Выручка склала 3 тыс. рублёў.
У складзе-магазіне прадпрыемства багаты асартымент будаўнічых матэрыялаў. Тут можна купіць цэмент, сілікатныя блокі, цэглу і іншыя матэрыялы. Па жаданні пакупніка можа быць аформлена дастаўка. На ўзбраенні філіяла маюцца два МАЗы, маніпулятар і два пагрузчыкі. Жадаючым купіць паліва яго прывязуць да месца.
Сяргей СТОЛЯР
Фота аўтара