• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
22.08.2026, 08:48
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

    Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

    Ірына Бусько з вёскі Пагарэлка на заслужаным адпачынку садзіць кветкі, піша вершы і падарожнічае па Беларусі

    Ірына Бусько з вёскі Пагарэлка на заслужаным адпачынку садзіць кветкі, піша вершы і падарожнічае па Беларусі

    Карэліччанка Зінаіда Бабань на пенсіі не сумуе, а займаецца фізкультурай і валанцёрствам

    Карэліччанка Зінаіда Бабань на пенсіі не сумуе, а займаецца фізкультурай і валанцёрствам

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

Главная Культура

У чытальнай зале Карэліцкай раённай бібліятэкі праведзена вечарына «Калі ласка, у нашу хату…»

by
16.09.2024
в Культура, Лента новостей, Общество, Последние новости
У чытальнай зале Карэліцкай раённай бібліятэкі праведзена вечарына «Калі ласка, у нашу хату…»
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Вечарына «Калі ласка, у нашу хату…» была прымеркавана да Дня бібліятэк, і на яе былі запрошаны ветэраны бібліятэчнай справы раёна. Яна праводзілася ў чытальнай зале Карэліцкай раённай бібліятэкі, тут былі рады гасцям, і ўсё зрабілі для таго, каб сустрэча кранула сэрцы і засталася ў памяці.

Сваё, роднае, блізкае

Сапраўды, беларусы славяцца сваёй гасціннасцю. Умеюць добра працаваць і весела адпачываць. Загадкі, прыказкі, прымаўкі займаюць значнае месца ў іх жыцці. Яны былі нагаданы і ўдзельнікамі свята, якія ахвотна адгадвалі загадкі. У выніку прагучалі знаёмыя ў сельскім побыце словы: цыбуля, агурок, бурак, бульба, яблык.
Аказалася, нескладаным ім было прадоўжыць і прыказкі, і ўсё ад таго, што яны вядомы бібліятэкарам-ветэранам, і гэта сваё, роднае, блізкае. Як напрыклад, «Выходзь на поле з расой, дык будзеш з ядой», «Найсмачнейшы хлеб ад сваёй працы», «Дзе пасееш густа, там не будзе пуста», «Дзе гультай ходзіць, там зямля не родзіць» і іншыя.
Адносіны да хлеба выказаны ў прымаўках і прыказках. Сярод іх: «Галоднаму не спіцца, калі хлеб сніцца», «Калі хлеб у возе, то няма бяды ў дарозе», «Хлеб на стале — рукі свае», «Хлеб-соль еш, а праўду рэж», і як вердыкт прагучалі словы вядучай: «Хлеб надае сілы да працы і жыцця».

Бабуліны рэцэпты

Вялікую цікавасць у прысутных выклікала і абмеркаванне бабуліных рэцэптаў: разнастайных полівак, запяканак, бліноў, аладак. Нагадаю некаторыя з іх.
Для баршча беларускага трэба 300 г костак ад свініны, 200 г ялавічыны, два буракі, 4-5 бульбін, адна морква, адзін корань пятрушкі, адна цыбуліна, адна сталовая лыжка тамату-пюрэ, адна сталовая лыжка топленага сала, чатыры лыжкі смятаны, адна сталовая лыжка мукі, соль, цукар, воцат.
Каб прыгатаваць драчону бульбяную (бабку), неабходна 1,5 кг бульбы, сталовая лыжка мукі, дзве цыбуліны, 50 г сала, дзве сталовыя лыжкі топленага масла, соль.
Для аматараў піражкоў бульбяных — наступны рэцэпт: адзін кг бульбы, 0,75 шклянкі мукі, адно-два яйкі, соль, тлушч, для начыння: 350 г варанага мяса, адна цыбуліна, пяць-шэсць зубкоў часнаку, перац, соль, тлушч для смажання.

Цёплыя ўспаміны

Па шыбах акон чытальнай залы раённай бібліятэкі барабаніў дождж, а ў пакоі было ўтульна і цёпла. Сярод мноства кніг, часопісаў, газет — камфортна. Найбольшую цеплыню стваралі гутаркі паміж сённяшнямі бібліятэкарамі і ветэранамі бібліятэчнай справы. З вуснаў старэйшых не раз гучала пытанні да калег. «Лілія Канстанцінаўна, памятаеце?» — звярталіся да дырэктара.
Ім было што ўспомніць і што расказаць — разам рабілі адну справу на працягу многіх гадоў. Стараліся добразычліва абслужыць чытачоў і прапанаваць цікавую кнігу. Дзеці ўдзельнічалі ў мерапрыемствах, якія праводзіліся ў раённай бібліятэцы. Разам рашалі і вучнёўскія складаныя задачы. «Дружны быў калектыў, — даводзіла Людміла Палуян. — Ёсць што ўспомніць: аддзел камплектавання, на раён ездзілі…»
Тамара Кардаш нагадала, як прыйшла з дачкой Веранікай у дзіцячую бібліятэку, і як Марына Вярбіцкая з любоўю аднеслася да новага чытача, і дзяўчынцы хацелася сюды прыходзіць не раз.
На пытанне вядучай «Хто быў настаўнікам?» Ганна Новік адказала: «Мяне кніжка ў бібліятэку прывяла, люблю чытаць.»
Ветэраны бібліятэчнай справы выказвалі словы ўдзячнасці дырэктару Ліліі Арцюх. Добрымі словамі ўспаміналі той час, калі калектыў узначальвала Ніна Яфрэмава, якой ужо няма побач. Адданыя любімай справе, кіраўнікі ўсё рабілі для таго, каб бібліятэка працавала паспяхова, і сюды з задавальненнем прыходзілі чытачы і ўдзельнікі сустрэч і мерапрыемстваў.

Святло душы

Ветэран бібліятэчнай справы, былы бібліятэкар Карэліцкай дзіцячай бібліятэкі Марына Вярбіцкая аказалася зорачкай на вечарыне. Ужо напачатку сустрэчы ўскалыхнула песня «Як хацела мяне маці замуж аддаць…» у яе выкананні. Для людзей залатога ўзросту — дарагі сэрцу ўспамін аб гадах маладосці і першым каханні, а голас ускалыхнуў сэрцы ветэранаў працы. Вялікае ўражанне аказала і байка ў яе выкананні «Ехаў дзедка на кірмаш», якую выканаўца прачытала па-майстэрску.
Напрыканцы вечарыны ветэран працы і Тамара Кардаш выканалі песню «Добрым людзям». У ёй шмат пажаданняў, сярод іх: «Хай ад бяды бароніць Бог, і кожны дзень даруе свята».
На сустрэчы Марына Вярбіцкая прызналася:
— Люблю ўсіх. Хацела працаваць з дзецьмі — і аказалася ў дзіцячай бібліятэцы. Трэба мець душу, і калі ёсць дабрыня, любоў, павага, цярпенне — усё атрымаецца. Аддавайце душу і будзьце адкрытымі! Маладым — велізарнай чалавечай душы!

Галіна СМАЛЯНКА
Фота прадастаўлена Карэліцкай раённай бібліятэкай

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».