В Кореличском районе проводится прием граждан

26 лістапада 2024 года з 10.00 да 12.00 выязны прыём грамадзян у Цырынскім сельскім выканаўчым камітэце (агр. Цырын) праводзіць начальнік Карэліцкага раённага аддзела Следчага камітэта Валерый Мікалаевіч ГУРЫН.

27 лістапада 2024 года з 10.00 да 13.00 адбудуцца «прамая лінія» і прыём грамадзян з начальнікам аддзела ўнутраных спраў Карэліцкага райвыканкама, падпалкоўнікам міліцыі Дзянісам Юр’евічам АЎРАМЕНКАВЫМ. Прыём будзе ажыццяўляцца па адрасе: агр. Малюшычы, вул. Яна Фогеля, д. 7. Папярэдні запіс на прыём па тэлефоне 8(01596) 21542, тэлефон «прамой лініі» — 8(01596) 77198.

27 лістапада 2024 года з 10.00 да 13.00 адбудуцца «прамая лінія» і прыём грамадзян першым намеснікам начальніка аддзела ўнутраных спраў Карэліцкага райвыканкама, падпалкоўнікам міліцыі Вадзімам Сяргеевічам ПАЛЯКОВЫМ. Прыём будзе ажыццяўляцца па адрасе: агр. Ярэмічы, вул. Цэнтральная, д. 2. Папярэдні запіс на прыём па тэлефоне 8(01596) 21542, тэлефон «прамой лініі»  — 8(01596) 24732.

28 лістапада 2024 года з 11.00 да 13.00 у Карэліцкім РУП ЖКГ (па адрасе: г.п. Карэлічы, вул. Чырвонаармейская, д. 40, актавая зала адміністрацыйнага будынка) адбудзецца прафсаюзны прававы прыём грамадзян і Дзень прававой асветы і прававой культуры па тэме: «Электаральны суверэнітэт Рэспублікі Беларусь», які будзе праводзіць Сяргей Аляксандравіч ГАРЧЫЧКО, галоўны прававы інспектар працы Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў сумесна з пракурорам Карэліцкага раёна Віктарам Васільевічам АЎДАКУШЫНЫМ.

Грамадзяне могуць задаваць пытанні, якія датычаць растлумачэнняў норм заканадаўства, рэгулюючых сферу працоўных і звязаных з імі праваадносін.

Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне 8(01596) 20710.