Алексей Гаврош на встрече с коллективом МТФ «Оюцевичи»: «Каждый человек должен быть социально активным и ответственным гражданином страны»
Старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксей Гаўрош сустрэўся з працоўным калектывам МТФ “Аюцавічы” ДП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”. Падчас сустрэчы абмеркавалі пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, планы па добраўпарадкаванні населеных пунктаў раёна.
Яшчэ адной тэмай гутаркі стаў погляд праз прызму дзесяцігоддзяў развіцця суверэннай Беларусі. Прамоўца падкрэсліў, што інстытут прэзідэнцтва, якому ў бягучым годзе споўнілася 30 гадоў, мае лёсавызначальнае значэнне для нашай краіны. Пры гэтым усе дасягненні суверэннай Рэспублікі Беларусь за апошнія дзесяцігоддзі непарыўна звязаны з імем нацыянальнага лідара краіны.
У ходзе размовы была закранута важная тэма − выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
− Сёння наша краіна стаіць на парозе важнай палітычнай падзеі, якая вызначыць будучыню Беларусі на бліжэйшыя гады. І ад выбару кожнага з нас залежыць далейшае развіццё грамадства, захаванне міру і бяспекі, − падкрэсліў Аляксей Іванавіч. − Кожны з нас можа ўнесці свой уклад у будучыню Беларусі. Сумесныя намаганні дапамогуць стварыць стабільную будучыню для ўсіх грамадзян.
Аляксей Гаўрош адзначыў, што выбарчая кампанія праходзіць спакойна, арганізавана, згодна з зацверджанымі ЦВК мерапрыемствамі.
Завяршаючы дыялог, ён акцэнтаваў увагу на тым, што кожны чалавек павінен быць сацыяльна актыўным і адказным грамадзянінам сваёй краіны. У дзень выбараў важна прыйсці на ўчасткі для галасавання і зрабіць свой выбар.
Да Аляксея Гаўроша звярнуліся з пытаннямі стану дарог ў агр. Аюцавічы, Мір-Беражна, Мір-Мядзвядка, на якія ён на месцы даў тлумачэнні, а пытанні датычна спецыфікі вытворчасці работнікаў сельгаспрадпрыемства ўзятыя на кантроль для далейшага разгляду.