Политическая ситуация в стране и экономические достижения: о чем еще говорили на встрече с трудовым коллективом ГП «Черняховский-Агро»

На Карэліччыне  працягваюцца сустрэчы прадстаўнікоў раённай улады з працоўнымі калектывамі на тэму маючых адбыцца выбараў. 18 снежня прайшла сустрэча працоўнага калектыву ДП “Чарняхоўскі-Агра” са старшынёй Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксеем Гаўрошам.

Аляксей Іванавіч акцэнтаваў увагу на маючых адбыцца выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

—   Сёння ад кожнага з нас залежыць падтрыманне міру і дабрабыту грамадзян — у нашых сілах іх захаваць і прымножыць. Нацыянальны брэнд Беларусі — сацыяльна-арыентаваная дзяржава, дзе вялікая ўвага надаецца сістэме адукацыі, ахове здароўя, сацыяльнай сферы, падтрымцы сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян, шматдзетных сем’яў, маладых спецыялістаў. Дзярждапамогу адчувае на сабе кожны з нас. Прыемна, што сацыяльная падтрымка насельніцтва пастаянна ўдасканальваецца. Рост заробкаў, сацыяльных дапамог і пенсій — заўсёды ў прыярытэце нашага Прэзідэнта,—  падкрэсліў прамоўца.

Аляксей Іванавіч таксама спыніўся на  асаблівасцях сацыяльна-эканамічнага развіцця і якасці жыцця ў раёне, адзначыўшы, што работа, накіраваная на дабрабыт жыхароў раёна, вядзецца бесперапынна, паспяхова, з аглядкай на перспектыву.

Удзельнікі сустрэчы змаглі задаць пытанні і выказаць свае меркаванні, што спрыяла адкрытай і канструктыўнай атмасферы.