Круглый стол, посвященный 100-летию Октябрьской революции, состоялся в Кореличах

«Дзень, які змяніў гісторыю»Пад такой назвай у чытальнай зале ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка» адбыўся круглы стол, прысвечаны 100-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі. Яго арганізатар — Карэліцкая раённая арганізацыя Камуністычнай партыі Беларусі.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел камуністы раённай партыйнай арганізацыі, ідэолагі раёна, прадстаўнікі прафсаюзаў, РА ГА «Белая Русь», супрацоўнікі ўстаноў культуры райцэнтра, вучні старэйшых класаў школ № 1 і № 2 г. п. Карэлічы.
Свае погляды на гэтую падзею выказалі жыхары райцэнтра — ветэран працы Віктар Васільевіч Жучэнка і член партыі Іван Іванавіч Вярбіцкі, галоўны спецыяліст раённага Савета дэпутатаў Вольга Віктараўна Куляка.

 

 


Вяла сустрэчу старшыня раённай арганізацыі КПБ Марыя Уладзіміраўна Беленава, якая цікава і змястоўна паведала пра падзеі таго часу, адказала на пытанні вучняў.
З нагоды правядзення круглага стала былі арганізаваны выставы: «Партыйныя і дзяржаўныя дзеячы Карэліцкага раёна» (Карэліцкі раённы краязнаўчы музей) і «Нязгаснае святло Кастрычніка» (Карэліцкая раённая бібліятэка). Увазе яго ўдзельнікаў быў прадастаўлены фільм «Вялікая Кастрычніцкая рэвалюцыя».
Галіна СМАЛЯНКА.
Фота Іны ЛЕЙКА.

Читайте также:

24 ноября в Кореличах выберут самого красивого и сильного мужчину

28 октября в агр. Луки пройдет праздник капусты «Лукский капустник»

Добавить комментарий