Кореличский район ждет генеральная уборка
З 25 сакавіка ў Карэліцкім раёне пройдзе месячнік па санітарнай ачыстцы і навядзенні парадку. Ён праводзіцца для навядзення неабходнага парадку ў санітарным стане раёна пасля асенне-зімовага перыяду.
![](http://www.polymia.by/wp-content/uploads/2019/03/благоустройство_субботник_весна_кореличи_кореличский-район_генеральная-уборка.jpg)
У вёсцы Тударава пачалося добраўпарадкаванне помніка загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны
За час месячніка кіраўнікі суб’ектаў гаспадарання ўсіх формаў уласнасці, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў павінны арганізаваць работу па прывядзенні ў належны стан тэрыторый населеных пунктаў, у тым ліку: замацаваных і дваровых тэрыторый, гаспадарчых зон, могілак, мемарыялаў, палігонаў, дарожна-вулічнай сеткі, прыдарожных палос, вытворчых баз, інжынерна-тэхнічных сістэм ліўневых каналізацый, рэчышчаў адводных каналаў, труб-пераездаў на шляхах зносін, аб’ектаў грамадскага карыстання з прыцягненнем да выканання работ землекарыстальнікаў участкаў, уласнікаў збудаванняў і будынкаў, грамадскасці.
На працягу месяца, з 25 сакавіка па 24 красавіка, будуць праведзены суботнікі, дэкады па санітарнай уборцы тэрыторый населеных пунктаў.
— Неабходна зрабіць усё магчымае, каб хутчэй прыйшла ў наш родны раён вясна, каб Карэліччына стала чыстай, утульнай, прыгожай, — адзначаюць у райвыканкаме.
Іна ЛЕЙКА
Фота Аксаны ЯНУШ