1 чэрвеня ў Карэлічах і Міры адбудзецца XVI свята мастацтваў «Мірскі замак – гонар ЮНЕСКА»
? XVI свята мастацтваў “Мірскі замак – гонар ЮНЕСКА”
1 чэрвеня 2019 года Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт, Карэліцкі раённы выканаўчы камітэт, Заслужаны калектыў “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” ладзяць у г.п. Мір і г.п. Карэлічы XVI свята мастацтваў “Мірскі замак – гонар ЮНЕСКА”. Мастацкі кіраўнік – народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесар Міхаіл ФІНБЕРГ.
? ПРАГРАМА
10.30 – г.п. Мір. Унутраны дворык Мірскага замка
“ЗАЛАТЫЯ ТРУБЫ БЕЛАРУСІ” – канцэрт ансамбля трубачоў Заслужанага калектыву “НАЦЫЯНАЛЬНЫ АКАДЭМІЧНЫ КАНЦЭРТНЫ АРКЕСТР БЕЛАРУСІ”. Кіраўнік – Дзмітрый ЦІХАНОВІЧ.
11.00 – г.п. Мір. Музей “Замкавы комплекс “Мір”
“БЕЛАРУСКАЯ МУЗЫКА Ў ЗАМКАВАЙ ПРАСТОРЫ” – канцэрт вакальнага ансамбля Заслужанага калектыву “НАЦЫЯНАЛЬНЫ АКАДЭМІЧНЫ КАНЦЭРТНЫ АРКЕСТР БЕЛАРУСІ”. Кіраўнік – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля МІХАЙЛАВА.
13.00 – Мікалаеўскі касцёл г.п. Мір
“ВЯРТАННЕ СТАНІСЛАВА МАНЮШКІ Ў АЙЧЫННУЮ МУЗЫЧНУЮ ПРАСТОРУ” – канцэрт вакальнага ансамбля і струннага аркестра Заслужанага калектыву “НАЦЫЯНАЛЬНЫ АКАДЭМІЧНЫ КАНЦЭРТНЫ АКЕСТР БЕЛАРУСІ”. Кіраўнік – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля МІХАЙЛАВА.
16.00 – Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці (малы зал)
ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ народнага артыста Беларусі М.Я. ФІНБЕРГА з удзелам мясцовых і рэгіянальных СМІ.
19.00 – Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці
ЭСТРАДНЫ КАНЦЭРТ «ЗАХАПЛЯЕМСЯ ЛЮБІМЫМІ МЕЛОДЫЯМІ» Заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» пад кіраўніцтвам М. Фінберга і салістаў — лаўрэатаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў: заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Н. Тамэла, Т. Глазуновай, Г. Грамовіч, В. Грыбусава, А. Дзержавец, Дз. Кучароўскага, Р. Мусвідаса, А. Салаўёва, Я. Цымбаліста, Я. Шаранкова.
Кошт білета — 2 руб.
Даведкі і папярэдні заказ білетаў па тэл. 7-49-867-49-85