Поздравление с Днем работников библиотек от Кореличского райисполкома и районного Совета депутатов
Паважаныя работнікі бібліятэк Карэліччыны!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам – Днём бібліятэк!
Гэты дзень не толькі даніна павагі вашай добрасумленнай працы, але і свята для ўсіх, хто любіць бібліятэку, хто не можа абысціся без яе паслуг, хто неабыякавы да яе лёсу.
Сёння, у век глабальнай камп’ютарызацыі, паступова змяняецца традыцыйны статус бібліятэк. Яны становяцца інфармацыйнымі цэнтрамі з сучаснымі камп’ютарнымі тэхналогіямі. Але нязменным застаецца значэнне бібліятэкі як скарбніцы і захавальніцы агульначалавечых каштоўнасцей і нацыянальнай літаратурнай спадчыны.
У бібліятэках нашай Карэліччыны працуюць людзі, дзякуючы якім захавана тое добрае, вечнае, мудрае, што абуджаецца ў сэрцах чытачоў пры знаёмстве з кнігай. Свае намаганні бібліятэчныя работнікі накіроўваюць на фарміраванне ў грамадзян пачуцця нацыянальнай самасвядомасці, годнасці, ганару за старажытную гісторыю і культуру нашага народа.
Прыміце словы ўдзячнасці за вашу працу і пажаданні здароўя, шчасця, дабрабыту, творчага натхнення, добрага настрою і верных чытачоў.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў