Наталья Левкович из Кореличей стала победителем второго тура юбилейной викторины «Где эта улица, где этот дом?»
Наталля Ляўковіч з Карэліч стала пераможцай другога тура нашай віктарыны “Дзе гэта вуліца, дзе гэты дом?”.
Наталля патэлефанавала ў нашу рэдакцыю ў панядзелак зранку і дала правільны адказ: на змешчаным у нумары 27 газеты “Полымя” на старонцы 11 фотаздымку — вуліца Арцюха ў Карэлічах.
— Гэтае пытанне не было складаным для мяне, — расказвае карэліччанка. — Я кіраўнік музея “Спадчына”, што дзейнічае ў сярэдняй школе №1 райцэнтра, і добра ведаю гісторыю свайго раёна. Якраз зусім нядаўна мы разам са школьнікамі пераглядалі старыя фатаграфіі Карэліч. Дзеці здзіўляліся, як яны перамяніліся да нашага часу. Я вельмі рада, што змагла даць правільны адказ на пытанне віктарыны. Цяпер абавязкова загітую сваіх вучняў паўдзельнічаць: няхай адновяць свае веды пра гісторыю малой радзімы. Лічу, што такія віктарыны — добры падарунак да юбілею.