• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
12.10.2026, 22:10
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

Главная Год белорусской женщины

Награжденная нагрудным знаком «За заслуги в сельском хозяйстве» оператор МТФ «Остухово» Инна Пилько — о любви к людям, профессии и цветам

by Галина Смолянко
23.05.2026
в Год белорусской женщины
Награжденная нагрудным знаком «За заслуги в сельском хозяйстве» оператор МТФ «Остухово» Инна Пилько — о любви к людям, профессии и цветам
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

У Год беларускай жанчыны добрую навіну атрымала аператар па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы малочнатаварнай фермы «Востухава» СВК «Маяк-Заполле» Іна Аляксандраўна Пілько — яна ўзнагароджана нагрудным знакам «За заслугі ў сельскай гаспадарцы».

Аб важнай падзеі, адносінах да справы, любові да прыроды, каштоўнасцях жыцця, любімым захапленні — гэтым і іншым журналіст пагутарыла падчас сустрэчы з гераіняй.

—  Іна Аляксандраўна, дзе быў уручаны нагрудны знак «За заслугі ў сельскай гаспадарцы»?  Што адчувалі ў тыя хвіліны?

— У горадзе Гродна, на нарадзе па падвядзенні вынікаў акцыі «Наш жывёлавод». Я моцна хвалявалася — маю працу высока ацанілі. Мае старанні і адданасць справе аказаліся недарэмнымі.

— Якім быў шлях у прафесію? Вы вясковая? Дзе працавалі бацькі?

— Я нарадзілася ў вёсцы Налібокі Навагрудскага раёна, але лёс прывёў на Карэліччыну, калі споўніўся адзін год. З таго часу жыву ў вёсцы Востухава. Мяне выхоўвалі бабуля і дзядуля. Маці працавала бухгалтарам,  бацька — старшынёй калгаса. Менавіта мае выхавальнікі, бабуля і дзядуля, прывілі любоў да працы.

Пасля заканчэння школы паступіла ў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут. На працу прыехала ў калгас «Новае жыццё» і стала працаваць асемянатарам. Вось ужо трыццаць тры гады на гэтай пасадзе і ў адной гаспадарцы.

На пасадачнай пляцоўцы калгаса «Новае жыццё» ідзе загрузка самалёта мінеральнымі ўгнаеннямі, 1967 г
Пасля ўручэння ўрадавых узнагарод перадавікам раёна, 1965-1967 гг.
Загатоўка кармоў, 1981-1985 гг.

— Згадзіцеся, праца ў сельскай гаспадарцы не з лёгкіх. Патрэбна рана ўстаць і позна легчы, прыкласці нямала старанняў, каб дабіцца добрых вынікаў, а дома чакаюць неадкладныя справы. Як усюды паспяваеце і плануеце працоўны дзень?

—  Стараюся ўсюды паспець своечасова. Устаю ў пяць гадзін раніцы,  кладуся пасля дванаццаці, і гэта ўжо стала звычкай. Больш адпачываю ў святы.

— Часта падчас гутаркі перадавікі вытворчасці  называюць  свой калектыў адной камандай. Вы можаце даць такое вызначэнне сваім калегам па працы?

— На ферме «Востухава» ў нас таксама адна каманда — усе работнікі перажываюць за агульную справу: упраўляючая, яе памочніца, заатэхнік-селекцыянер, ветурач, шэсць даярак, сем жывёлаводаў і я, аператар па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы.  Працуем добрасумленна, таму нам удаецца дасягнуць добрых вынікаў.

— У чым  асноўны сакрэт поспеху?

— У любові да жывёлы. Ёй патрэбны добры догляд, якасныя  кармы, сумленныя адносіны працаўнікоў да сваёй справы.

— Жыць у вёсцы падабаецца многім. Асаблівая радасць ахоплівае вясною, калі зелянее лістота, цвітуць сады, вочы радуюць дзьмухаўцы — усё навокал абуджаецца. Якое значэнне прырода мае ў Вашым жыцці?

— Прыроду таксама люблю ўсім сэрцам. Калі крочу вясковымі вуліцамі вясною, адчуваю энергію. У такія хвіліны радуюся жыццю і яго імгненням.

— Жанчыны любяць вырошчваць кветкі. Вы гэтым  таксама займаецеся, ці з-за напружанасці працоўнага дня не хапае часу?

— У мяне іх шмат. З самай ранняй вясны зацвітаюць крокусы. Цяпер цвітуць цюльпаны, нарцысы, а ў чэрвені зацвітуць мае любімыя асцільбы і півоні. Потым будуць радаваць вочы ружы, гартэнзіі, гладыёлусы.  Кветкі нясуць адчуванне радасці і прыгажосці.

— Час бяжыць імкліва: адзін дзень змяняецца другім, месяц — месяцам, год — годам. Каштоўнасці застаюцца нязменнымі. Што  найбольш цэніце ў людзях?

— Працавітасць, дабрыню, адкрытасць, прастату. З людзьмі, якія валодаюць гэтымі рысамі характару, прасцей і лягчэй крочыць па жыцці.

— 2026 аб’яўлены Годам беларускай жанчыны. Якая яна, сельская жанчына?  Якія рысы характару ёй уласцівы?

— Яна вельмі працавітая. Любіць зямлю, жывёлу, сям’ю, дзяцей. Стараецца ўсюды паспець і ўсё зрабіць.

 — Здаўна ў сельскай мясцовасці падтрымліваліся добрыя суседскія адносіны і  з гадамі яны не страціліся.  Вы сябруеце па суседстве?

— Суседзямі з’яўляецца сям’я Рабко: Ірына Генрыхаўна працуе настаўніцай у Красненскай сярэдняй школе,  Мікалай Васільевіч — вадзіцелем  у мясцовым калгасе. Яны — працавітыя людзі, шчыруюць на прысядзібным участку,  і мы добра ладзім.

—  Якая сёння вёска, у якой жывяце? Хто яе жыхары?

— Востухава — вялікая вёска, хаця ў асноўным тут жывуць дачнікі. Прыязджаюць вясной, і тады яна ажывае.

— Як лічыце, што патрэбна жанчыне для шчасця?

— Акрамя любімай справы, надзейнае мужчынскае плячо, разуменне і падтрымка родных людзей. Тады цяжкасці лягчэй пераадольваюцца,  прыходзяць настрой і вера ў лепшае.

— Спрадвеку жанчына лічылася ахоўніцай сямейнага ачага і клапатлівай гаспадыняй. Якія стравы любіце гатаваць?  Магчыма, сярод іх ёсць беларускія?

— Люблю пячы пірагі, дранку. Дарэчы, стараюся гатаваць больш у печы. Страва атрымліваецца духмянай, смачнай, апетытнай.

— Нягледзячы на занятасць, магчыма, ёсць святы, якія радуюць душу?

— Люблю, калі госці прыязджаюць. Вось тады і атрымліваецца сапраўднае свята. Іх частую ад душы.  Мы размаўляем на самыя розныя тэмы, успамінаем мінулае. Гэта самыя незабыўныя хвіліны.

— Хто з’яўляецца надзейнымі сябрамі?

—  Сям’я і калегі па працы. Яны маюць вялікае значэнне ў маім жыцці.

— Каму сёння хочацца сказаць словы падзякі?

—  Калектыву фермы «Востухава», кіраўніцтву СВК «Маяк-Заполле», раённай племстанцыі, якія высока ацанілі маю працу і прадставілі да высокай узнагароды.

— У Вас ёсць мара?

— Каб усе былі здаровыя і каб жылі пад мірным небам.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Кацярыны ЖАМОЙДЫ і з архіва Карэліцкага раённага музея

Теги: Год белорусской женщиныновость дня
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».