Навялі парадак каля помнікаў
Гісторыю павінны ведаць і памятаць усе, а каля помнікаў ахвярам вайны павінен быць парадак. Гэту аксіёму добра разумеюць у Лукскім сельскім Савеце, таму да мемарыялаў ставяцца з асаблівай павагай. Вучні Лукскай СШ навялі парадак каля помнікаў землякам у агр. Лукі і в. Асташын, работнікі Лукскага сельсавета і мясцовыя жыхары — каля манумента ў в. Крышылоўшчына.

Таксама прыбраны прыпыначны пункт аўталаўкі ў в. Асташын і знесена два нежылых дома ў в. Крышылоўшчына.
У палях кіпіць праца
Як толькі веснавое сонейка прылашчыла глебу, лукскія аграрыі выйшлі ў палі. 12 сакавіка ў КСУП “Лукі-Агра” пачалі вясеннюю сяўбу. Пасеяна 55 га яравога ячменю. Працягваецца праца па ўнясенні ў глебу арганічных угнаенняў, падкормцы азімых і закрыцці вільгаці.

Вучаць бяспецы з маленства

Сустрэчы работнікаў РАНС з выхаванцамі дзіцячага сада ўжо сталі добрай традыцыяй. Кацярына Зузо, інспектар Карэліцкага раённага аддзела МНС, падрыхтавала для выхаванцаў цікавыя і пазнавальныя пытанні па асновах бяспекі. Так адбылася займальная гутарка з дзецьмі. Дашкаляты ахвотна адказвалі на пытанні, практыкаваліся ў вызаве службы выратавання, правілах пажарнай бяспекі, якія неабходна выконваць у побыце.
Цікава аб Галоўным Законе

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь работнікі Лукскага Дома культуры і Лукскай сельскай бібліятэкі правялі для вучняў малодшых класаў Лукскай СШ інфармацыйную праграму “Закон для ўсіх і кожнага”.
Сяргей СТОЛЯР