О газете

Насычаная і багатая на падзеі гісторыя масава-палітычнай газеты «Полымя» Карэліцкага раёна пачынаецца 13 лютага 1944 года.

Сёння гэта выданне, якое адпавядае сучасным стандартам журналістыкі, і мае не толькі друкаваную, але і электронную версію.

У сакавіку 2018-га года быў выкананы рэдызайн сайта. Новы сайт адрозніваецца візуалізацыяй, адаптаваны для мабільных прылад і развіваецца згодна трэндам інтэрнэт-журналістыкі.


СУПРАЦОЎНІКІ ЎСТАНОВЫ «РЭДАКЦЫЯ ГАЗЕТЫ «ПОЛЫМЯ»:
  • галоўны рэдактар Іна Іосіфаўна ЛЕЙКА
  • намеснік галоўнага рэдактара Сяргей Міхайлавіч СТОЛЯР
  • рэдактар аддзела навін, культуры і эканомікі Галіна Мікалаеўна СМАЛЯНКА
  • галоўны бухгалтар Алена Уладзіміраўна АДЗЯРЭЙКА
  • тэхнічны рэдактар Святлана Іванаўна МАЛАХВЕЙ
  • тэхнічны рэдактар Аксана Анатольеўна ЧАЧОТКА
  • тэхнічны рэдактар Марына Леанідаўна ГЕЙЗЕРАВА
  • тэхнічны рэдактар Ларыса Уладзіміраўна ДЗЯНЬКЕВІЧ
  • кіроўца Валерый Васільевіч АДЗЯРЭЙКА
З ГІСТОРЫІ ГАЗЕТЫ

Аб чым пісалі журналісты-партызаны ў падпольным друку? Якія газеты выходзілі ў гады ваеннага ліхалецця ў тыле ворага? Гэтыя пытанні цікавяць не толькі гісторыкаў і краязнаўцаў, а і дапытлівых чытачоў. На дапамогу ім прыйшло выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя”, якое выпусціла кнігу «I паўстаў народ…”. Такую назву мае факсімільнае выданне газет, часопісаў, лістовак перыяду Вялікай айчыннай вайны, што выпускаліся ў падполлі.

Паклоннікі карэліцкай раёнкі і ўсе жыхары Карэліччыны могуць ганарыцца, што ў згаданым энцыклапедычным выданні годна прадстаўлены партызанскі друк іх краю. Давайце разам, шаноўныя чытачы, пазнаёмімся з экземплярамі газет, якім больш за 65 гадоў.

Пачнём са «Сцяга свабоды” — орган Мірскага райкама КП(б)Б. Вось трэці нумар газеты за 15 лютага 1944 г. На першай старонцы змешчаны перадавы артыкул, прысвечаны 26-й гадавіне Чырвонай Арміі. «Гэты дзень, — гаворыцца ў матэрыяле, — армія спатыкае ў жорсткіх баях з ворагам”. Расказваецца таксама і аб становішчы на акупіраванай немцамі тэрыторыі. Вось колькі радкоў з публікацыі: «Глядзіце толькі, да чаго давялі нямецкія заправілы наш Мірскі раён. Выразаны сем’і ў Лядках, спалены жыўцом дзеці і жанчыны ў Новым Сяле, збамбардзіраваныя нямецкімі сцярвятнікамі вёскі Вялікая Слабада, Тарасавічы і Буковічы. Суседні Карэліцкі раён таксама за апошнія дні знішчаецца азвярэлымі фашыстамі. 10 лютага г. г. былі спалены нямецкімі самалётамі вёскі Равіны і Дорагава…”. Заканчваўся перадавы артыкул словамі «Смерць нямецкім захопнікам!”.

Цікавая па зместу газета «Сцяг свабоды” № 5 за 23 лютага 1944 г. Перадавы артыкул «Ад Перамогі — Да Перамогі” расказвае аб баявым шляху Чырвонай Арміі, вызваленні Крывога Рога, наступленні нашых войск у раёне Карсунь-Шаўчэнкаўска. Пра гераізм мясцовых партызан паведамляе заметка «Бой быў прыняты”: «Немцы і паліцаі чорнай гурбою папаўзлі на гасцінец і напароліся на партызанскую засаду атрада, якім камандаваўДзмітрый Д. (відаць, Д. Дзенісенка — заўвага А. Ж.). Ворагаў здорава «пагрэў” кулямётным агнём узвод Васі Ф. Кулямётчык не перастаў страляць і тады, калі яго раніла ў нагу. Нягледзячы на тое, што кулі рваліся навокал Колі-кулямётчыка, партызаны Віця С. і Кастусь К. змаглі вынесці раненага таварыша. У баі, як напісаў аўтар нататкі Коннік, было знішчана 7 фашысцкіх нягоднікаў і 12 ранена”.

Карэліцкі райкам партыі выдаваў у падполлі газету «Чырвоны партызан”. У кнізе прадстаўлены тры яе нумары. Перадавыя артыкулы першых двух названы «Сарвём фашысцкую мабілізацыю” і «Адпомсцім за зверствы гітлераўцаў”. Там жа змешчана інфармацыя пра баявыя дзеянні Чырвонай Арміі і партызан. У нумары за 25 красавіка 1944 г. апублікаваны зварот да насельніцтва часова акупіраваных захопнікамі раёнаў Савета Народных Камісараў і Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, Цэнтральнага камітэта КП(б)Б. У гэтым дакуменце падкрэсліваецца, што блізкі час вызвалення роднага краю, што блізкі час Перамогі, і ставяцца першачарговыя задачы перад патрыётамі Беларусі.

Асобна варта спыніцца на газеце «Партызанскае жыгала”, якая мела вялікую папулярнасць у нёманскіх партызан. Як вядома чытачам «Полымя”, гэтае сатырычнае выданне рэдагаваў Янка Брыль, слынны сын карэліцкай зямлі. Дарэчы, у нумары «Партызанскага жыгала” за 28 мая 1944 года змешчана пад загалоўкам «Мясапастаўка Гітлеру” едкая заметка з карыкатурай за подпісам Я. Б-ль. А побач — поўны гневу і сатыры верш «Яго, бандыта, пад прыцэл вазьмі!”. На другой старонцы зноў бачым сатырычныя вершы і карыкатуры, а яшчэ — дасціпныя жарты.

Трапнае і мабілізуючае слова газет-партызанак звала наперад на самаахвярную барацьбу супраць акупантаў. Вобразна кажучы, пяро прыраўнялі ў той цяжкі час да штыка, і яно, журналісцкае пяро, апраўдала сваё пачэснае прызначэнне. У чым пераканаецца кожны, чытаючы факсімільнае  выданне пра падпольны друк.

Аляксандр ЖАЛКОЎСКІ, журналіст, жыхар г. Ліда

4 thoughts on “О газете

  • 15.03.2018 в 16:44
    Permalink

    Добрый день! К сожалению такая рубрика отсутствует на сайте. Объявление можно подать в печатную версию газеты. Т. 2-19-02

    Рейтинг комментария:Vote +1+2Vote -10

  • 15.03.2018 в 13:22
    Permalink

    Спасибо за интересную газету и интересные рубрики. Подскажите, пожалуйста, как найти на сайте газеты рубрику «Объявления» (сдам/сниму жильё). Спасибо.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 12.11.2017 в 19:56
    Permalink

    Редакцию составляют, кроме водителя, одни женщины. Хорошо это или плохо?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -1-1

  • 03.01.2017 в 19:23
    Permalink

    С НОВыМ ГОДОМ 2017г. Здравствуйте дорогие друзья.Я собираю газеты и в моей коллекции уже 9000 экземпляров. Прошу вас помочь, мои белорусские друзья, прислав по почте один бумажный экземпляр газета»Полымя»…Мой адрес:;ЙОРДАН КИРИЛЛОВ, ул.ЦАРь ОСВОБОДИТЕЛь 14 г.ИХТИМАН индекс-2050 БОЛГАРИЯ Спасибо!!. Это потверждение-
    http://www.chr.aif.ru/voronezh/people/so_vsego_mira_zachem_kollekcioner_iz_bolgarii_sobiraet_gazety_voronezha

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий