4 красавіка работнікі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна на чале з дырэктарам Інэсай Сямібратавай павіншавалі былога непаўналетняга вязня фашысцкіх канцлагераў Георгія Сяргеевіча Бразоўскага з вёскі Малая Вобрына Ярэміцкага сельсавета з 80-годдзем.
Усё жыццё ён пражыў на ярэміцкай зямлі, але ў графе пра месца нараджэння паказаны нямецкі горад Бадбрукеналь. Там, у лагеры для остарбайтэраў, у 1945 годзе, за 12 дзён да вызвалення, ён з'явіўся на свет.

Госці ўручылі юбіляру кветкі і падарунак, выказалі словы падзякі і пажаданні дабра і міру, моцнага здароўя, шчасця, добрага настрою і выказалі пажаданне ўбачыць яго бадзёрым і вясёлым на святкаванні 80-годдзя Дня Перамогі.

Георгій Сяргеевіч ад душы падзякаваў гасцям. Ён адзначыў, што такое віншаванне для яго – сапраўдны сюрпрыз, яму прыемна аказаная ўвага і павага.
Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара