15 красавіка, у светлы сонечны дзень, а 16 гадзіне ў царкву святых апосталаў Пятра і Паўла г.п. Карэлічы дастаўлена копія Небаяўленага Крыжа Гасподня (Гадэнаўскага Крыжа). Святыня знаходзіцца ў царкве свяціцеля Іаана Златавуста на падвор'і жаночага Нікольскага манастыра ў Пераяслаўлі-Залескім, а яе копія падарожнічае па свеце.









Вернікам Карэліччыны выпала ўнікальная магчымасць сустрэцца са святыняй напярэдадні Велікодных свят. Лічыцца, што яна хоць і копія, але мае цудатворную сілу. Калі маліцца перад Крыжам, можна атрымаць дапамогу.







Карэліччане прыйшлі ў царкву ў гэты дзень. Вочы вернікаў свяціліся радасцю ад магчымасці душой дакрануцца да велічы святыні. Яны ахвотна падзяліліся сваімі думкамі.

Святлана ДУНЕЦ,
старшая сястра Сястрыцтва
ў гонар Святой страстацерпіцы Царыцы Аляксандры
г.п. Карэлічы:
— Да нас прыехала вялікая святыня. Вернікі вельмі рады гэтай сустрэчы. Яна дае вялікую радасць, на душы становіцца хораша і спакойна. Існуе меркаванне, што ад гэтага Крыжа вельмі шмат вылячэнняў, і хочацца, каб пажаданні прыйшоўшых да царквы споўніліся.

Лілія ШАСТАК,
прыхаджанка царквы святых апосталаў
Пятра і Паўла г.п. Карэлічы:
— Адчуваю вялікую радасць і глыбокую пашану, што такая святыня з'явілася ў нашым пасёлку. Яна дае магчымасць прыкласціся да яе. Папрасіць Боскай ласкі, разрашэння самых доўгачаканых запаветных жаданняў. І, безумоўна, абароны ад нападзення ворагаў і захавання міру на ўсёй нашай зямлі.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Сяргея СТОЛЯРА