
Па дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання на 15 красавіка, яравыя зерневыя культуры пасеяны на 8613 га (42%). У тройцы лідараў па тэмпах сяўбы — СВК “Свіцязянка-2003” (55%), “Маяк-Заполле” (52%) і ДП “Чарняхоўскі-Агра” і “Малюшычы” (па 42%). Найбольшыя плошчы пасеяны ў СВК “Свіцязянка-2003” (1268 з 2322 га), ДП “Лукі-Агра” (1192 з 2917 га) і ДП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская” (990 з 2528 га).
Закрыццё вільгаці праведзена на 15661 га. Пад сяўбу яравых культур падрыхтавана 14401 з 20345 га (71%).
Пад сяўбу лёну падрыхтавана 1910 з 2150 га (89%). Лён пасеяны на 1468 га (68%). Гэта першы паказчык у вобласці.
Аднагадовыя травы пасеяны на 1072 га з 1034 га (104%).
У раёне пачалі высяваць кукурузу на зерне. Першымі да сяўбы прыступілі ў СВК “Маяк-Заполле”. Пасеяна 35 га.
Цукровыя буракі пасеялі на 2132 з 4063 га (52%). Цалкам завяршылі работы па сяўбе буракоў у СВК “Свіцязянка-2003”. У СВК “Маяк-Заполле” посеяна 89%, у ДП “Малюшычы” — 70%.