Турэцкі сельсавет
Рэхам у сэрцы адгукнуцца

Вучні і педагогі Турэцкай сярэдняй школы на вясенніх канікулах з экскурсіяй наведалі мемарыяльны комплекс "Хатынь". Сімвалічныя "могілкі вёсак", "сцяна памяці", "званы Хатыні" – кожны элемент комплексу прымусіў рабят задумацца пра каштоўнасць міру і недапушчальнасць паўтарэння падобных трагедый. Наведалі падчас паездкі і мемарыяльны комплекс “Лінія Сталіна”.
Усіх аб’яднала праца

Жыхары аграгарадка Турэц, работнікі сацслужбы Турэцкага сельсавета далучыліся да раённага суботніка. Яны дружна наводзілі парадак на мясцовых могілках. Працоўная талака прайшла і на могілках у вёсцы Тарасавічы. Яе жыхары на чале са старастам Леанідам Ярмолам наводзілі парадак на грамадзянскіх могілках.
— Актыўна падключыліся да суботніка жыхары, — адзначыў старшыня сельскага Савета Мікалай Шуляк. — Я рады, што людзі адгукнуліся на гэтую грамадзянскую ініцыятыву. Прычым, акрамя вяскоўцаў, удзел у ёй прынялі і гараджане, чые сваякі пахаваныя тут. У выніку выкананы велізарны аб'ём працы. Такія працоўныя дэсанты на тэрыторыі сельсавета будуць праходзіць кожны тыдзень. І хочацца, каб кожны жыхар не застаўся ў баку і далучыўся да агульнай справы.
З верай на суцяшэнне
Храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы аграгарадка Турэц Карэліцкага благачыння наведалі ветэраны працы дзяржпрадпрыемства “Інтэграл”. Настаяцель храма іерэй Андрэй Абрамовіч правёў экскурсію і распавёў гісторыю храма, а таксама здзейсніў малебен каля Цудатворнай іконы Божай Маці “Скоропослушница” — аднаго з самых старажытных абразоў Багародзіцы.
Кацярына КУКАНАВА