У раённым цэнтры работнікамі Карэліцкага РУП ЖКГ праводзіцца добраўпарадкаванне берагоў ракі Рутка. Работы па спілоўванні аварыйных дрэў правялі на ўчастку ад маста на цэнтральнай дарозе Парачаны-Нясвіж уздоўж вуліц Белуша і Гагарына.
Па словах начальніка Карэліцкай райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргея Сянкевіча, на пазачарговым пасяджэнні камісіі па навядзенні парадку на зямлі абмяркоўвалася пытанне неабходнасці ачысткі берагавых ліній на тэрыторыі як г.п. Карэлічы, так і іншых населеных пунктаў. Інспекцыяй сумесна з супрацоўнікамі ЖКГ і іншымі зацікаўленымі ініцыявана абследаванне берагавой лініі ракі Рутка на прадмет выяўлення небяспечных дрэў. Карэліцкім лясніцтвам праведзена абследаванне і ўстаноўлены дрэвы з прыкметамі небяспекі: сухастойныя, пашкоджаныя ствалавой гніллю, якія маюць іншыя значныя пашкоджанні ствала і каранёвай сістэмы. Работа па выдаленні небяспечных дрэў – працэс пастаянны, таму што нават моцныя, яны могуць быць пашкоджаны ветрам і стаць небяспечнымі для людзей. Таксама плануецца ачыстка берагоў ад хмызнякоў.
Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара