Дзень падпісчыка раённай газеты “Полымя” праведзены ў Доме быту г. п. Карэлічы

З месцам правядзення Дня падпісчыка газетчыкі і паштавікі не памыліліся. Адна з шматлюдных кропак бытавога абслугоўвання раёна ў гэты раз апраўдала нашы спадзяванні. На раёнку ахвотна падпісваліся не толькі наведвальнікі Дома быту, але і яго работнікі. Падпісчыкі ў падарунак атрымалі сувеніры.цирин 019
Карэліччане падчас сустрэчы выказвалі цёплыя словы ў адрас супрацоўнікаў газеты. Прагучалі пажаданні: каб “Полымя” прадаўжала ісці ў нагу з часам, была жаданым госцем у кожным доме і дапамагала карэліччанам вырашаць іх злабадзённыя пытанні. Жыхары райцэнтра Святлана Аляксандраўна Кручкова і Алена Яўгенаўна Малышка пакінулі свае запісы ў Кнізе водгукаў рэдакцыі газеты “Полымя”.
Дзень падпісчыка ўдаўся. У чарговы раз пераканаліся: “Полымя”— любімая газета, і мы, газетчыкі, павінны ўсё зрабіць для таго, каб апраўдаць спадзяванні нашых чытачоў.
Галіна СМАЛЯНКА.
Фота Іны САНЧУК.

Добавить комментарий