• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
12.10.2026, 21:17
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

Главная Спецпроекты Активное долголетие 65+

80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

by Галина Смолянко
01.10.2026
в Активное долголетие 65+, Год белорусской женщины
80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

У гэтыя дні Тэрэса Станіславаўна Рылкевіч з г.п. Карэлічы адзначае сваё 80-годдзе. За яе плячыма — багатае пражытае жыццё, напоўненае працоўнымі буднямі, шчаслівымі імгненнямі, марамі і спадзяваннямі.

— Тэрэса Станіславаўна, мы гутарым з Вамі напярэдадні Дня пажылых людзей. Што значыць для Вас гэтая дата ў календары?

— Дзень пажылых людзей не назавеш святам, але добра, што такі дзень вызначылі ў календары. Гэта павага да нас, ветэранаў, за што вельмі ўдзячны дзяржаве, нашаму Прэзідэнту, службам, якія клапоцяцца пра састарэлых, і ўвогуле неабыякавым людзям.

— Вы нарадзіліся восенню. Што адчуваецца зараз, у васьмідзясятую восень жыцця?

— Адчуваю радасць у душы і ўдзячна Богу і лёсу за тое, што ў мяне так атрымалася. Хаця былі і свае выпрабаванні, якія перажыла. Старалася перамагчы гэтыя цяжкасці.

— Адкуль у Вас усё пачыналася? Дзе Ваша маленькая радзіма?

— Я сама родам з вёскі Дубровіца Навагрудскага раёна. Бацькі працавалі ў калгасе «Радзіма» паляводамі. У сям’і нас было чацвёра, і мы прывучаліся да працы. Пасля заканчэння школы паступіла ў Навагрудскі сельскагаспадарчы тэхнікум на факультэт «агранамія», але не працавала па абранай спецыяльнасці.

— Праца мае асаблівае значэнне ў лёсе. Якой справе Вы прысвяцілі сваё працоўнае жыццё? Што было асаблівым у абранай прафесіі?

— У банкаўскай галіне раёна адпрацавала дваццаць два гады. Спачатку гэта быў Ашчадны банк, затым — Беларусбанк. Праца патрабавала адказнасці, уважлівасці, падыходу да кожнага кліента. Яны прыходзілі розныя па характары, мелі розныя патрабаванні — і я старалася зразумець кожнага чалавека і дапамагчы яму.

— У сям’і жанчына знаходзіць шчасце, у родных — разуменне і падтрымку, а сама з’яўляецца ахоўніцай сямейнага ачага. Што  значыла і значыць для Вас сям’я?

— Сям’я — гэта ўсё, ёю жывеш. Яна — надзея ў маладыя гады, апора — у старасці. Майго абранніка жыцця Івана ўжо няма пятнаццаць гадоў, але я памятаю да драбніц нашы гады сумеснага жыцця. Маю траіх дзяцей, шэсць унукаў і шэсць праўнукаў. Для мяне яны — самае дарагое, што ёсць у маім жыцці. Ёсць і боль майго мацярынскага сэрца: у 2023 годзе не стала сына Віктара.

— Старасць прыходзіць непрыкметна, і да яе кожны адносіцца па-свойму. Як Вы ўспрынялі выхад на заслужаны адпачынак?

— У першы год выхаду на пенсію вельмі хвалявалася, не магла звыкнуць, цягнула на працу, але дзень за днём прызвычаілася і прымірылася са сваім новым становішчам. Прадаўжала жыць і знаходзіць заняткі па доме, дапамагала выхоўваць унукаў і проста знаходзіла маленькія радасці ў жыцці.

— У Вас як банкаўскага работніка ў прафесійнай дзейнасці значнае месца займалі лічбы. А вось кнігі, скажам, Вы любілі чытаць?

— Я вельмі любіла чытаць кнігі, асабліва мастацкую літаратуру. Наведвала Карэліцкую раённую бібліятэку і прачытала шмат твораў.

— Ці мелі любімыя захапленні ў жыцці?

— У свой час любіла вязаць розныя рэчы, асабліва для дзяцей. Спрабавала вязаць нават жаночую вопратку, і ў мяне гэта добра атрымлівалася.

— Жанчыну немагчыма ўявіць без кветак. Вы любіце іх?

— Кветкі люблю як пакаёвыя, так і тыя, якія цвітуць на клумбах і радуюць вочы. Сярод асабліва любімых — ліліі, яны для мяне — сапраўдныя прыгажуні.

— У любові да прыроды прызнаюцца паэты, яе прыгажосць перадаюць мастакі на сваіх палотнах, спевакі прысвячаюць лепшыя мелодыі. Вы жывяце ў суладдзі з прыродай?

— Прыроду вельмі люблю, але спаўна адпачыць не атрымліваецца. Цешуся роднымі краявідамі, і ў кожным праяўленні імкнуся знаходзіць прыгажосць.

— Што найбольш любіць жанчына ў восемдзясят?

— Люблю сустракацца і гутарыць з дзецьмі, унукамі, суседзямі — і гэта мне прыносіць задавальненне. Яшчэ люблю цішыню, у якой можна адпачыць душой, успомніць мінулае і проста пабыць сама з сабою.

— Пажылы ўзрост называюць залатым. У чым, на Вашу думку, вызначаецца гэтае меркаванне?

— Гэта мудрасць і вопыт, якія хочацца перадаць дзецям і ўнукам, каб яны не паўтарылі памылак майго мінулага.

— Вы пражылі сваё свядомае жыццё ў Карэлічах.  У апошні час раённы цэнтр значна змяніў сваё аблічча — тут  па-гаспадарску падрыхтаваліся да правядзення абласнога свята «Дажынкі». Што значыць гарпасёлак у Вашым жыцці?

— Карэлічы сталі непазнавальнымі і змяніліся ў лепшы бок. Выходзіш на вуліцы гарпасёлка — і здаецца, што трапляеш у іншае месца. Хочацца выказаць словы падзякі старшыні райвыканкама Аляксандру Васільевічу Курылу, работнікам камунальнай, дарожнай службаў раёна і ўсім, хто прыклаў да гэтага свой розум, старанні і рукі.

— 2026-ы аб’яўлены Годам беларускай жанчыны. Якое вызначэнне Вы можаце даць беларускам? Якія яны ў жыцці, працы, быце, сям’і?

— Самыя працавітыя і самыя адданыя сваёй Радзіме, справе, сям’і.

Сумленныя ва ўсім і проста дастойныя звацца жанчынамі нашай беларускай зямлі.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота

Кацярыны ЖАМОЙДЫ

Теги: Год белорусской женщины
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».