На чарговым пасяджэнні рабочай групы па каардынацыі дзейнасці аглядных камісій, якая праведзена пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Руслана Юр’евіча Абрамчыка, разгледзены шэраг пытанняў.
Стартавала лета, і ёсць усе падставы для таго, каб не сядзець склаўшы рукі. Сваю работу ўчастковыя інспектары з непаўналетнімі павінны праводзіць на высокім узроўні, пра дзяцей павінны клапаціцца бацькі і родзічы. Чакае праца ў летнія месяцы адказных асоб і грамадзян: закупка і ўстаноўка аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у ведамасным жылым фондзе, ліквідацыя недахопаў пры іх эксплуатацыі, рамонт няспраўнай электраправодкі.
Па-ранейшаму ў полі зроку членаў аглядных камісій — канкрэтны чалавек: маючыя патрэбу ў падтрымцы і дапамозе людзі, а таксама асобы, прыехаўшыя ў вёскі з гарадоў, чые паводзіны выклікаюць асаблівую трывогу.
Падчас правядзення пасяджэння рабочай групы было разгледжана пытанне наладжвання вольнага часу вяскоўцаў у аграгарадках раёна.
Галіна СМАЛЯНКА.























