• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
12.10.2026, 20:46
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

Главная Спецпроекты Активное долголетие 65+

Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

by Галина Смолянко
26.08.2026
в Активное долголетие 65+
Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Чалавек любіць жыццё ва ўсіх яго праявах. Ставіць мэты — і дасягае іх. З’явяцца перашкоды — і іх стараецца пераадолець. Шукае захапленні для душы — і радуецца жыццю. Стараецца не скардзіцца, а знаходзіць радасць у кожным дні. Якія накірункі выбірае ў жыцці Валянціна Аляксандраўна Уварава                                                з г.п. Карэлічы, журналіст раённай газеты «Полымя» пацікавілася падчас гутаркі.

— Валянціна Аляксандраўна, калі ласка, паведайце пра сябе.

— У Карэлічы прыехала з мужам Вадзімам у 2012 годзе з Поўначы. Па прафесіі — таваразнаўца прамысловых тавараў. Закончыла тэхнікум савецкага гандлю ў горадзе Архангельску. У гандлі працавала больш сарака гадоў, прафесія падабалася, пастаянна прытрымлівалася тэзісу: «Пакупнік заўсёды правы».

Мой бацька родам з вёскі Шчорсы Навагрудскага раёна, мы кожнае лета прыязджалі сюды ў водпуск. На заслужаным адпачынку нас пацягнула на Радзіму —  у родную Беларусь. З вялікім задавальненнем прыехалі сюды, аб чым ніколі не пашкадавалі.

— Як даўно Вы наведваеце Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна?

— З адкрыцця аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, з 2014 года, наведвала яго. Хадзіла ў камп’ютарны гурток, на розныя мерапрыемствы і экскурсіі, дзе сустрэла шмат сяброў.

— Пра Вас гавораць як пра чалавека, які валодае вялікай колькасцю ведаў і цікаўнасцю да жыцця. Адкуль бераце веды, звесткі, інфармацыю?

— Па-першае, гэта зносіны з людзьмі, па-другое, прафесія наклала свой адбітак, а яшчэ немалаважнае значэнне мае тое, што муж Вадзім быў адукаваным і чулым чалавекам, цікавіўся ўсім, радаваўся жыццю і мне перадаваў гэтую энергетыку.

— Вы з’яўляецеся ўдзельніцай вакальнай групы «Сударушка» ЦСАН Карэліцкага раёна. Што значыць песня ў Вашым жыцці?

— Песню любіла заўжды і спявала дома. Былы кіраўнік Карэліцкай раённай ветэранскай арганізацыі Ніна Сяргееўна Яфрэмава запрасіла  ў хор ветэранаў вайны і працы г.п. Карэлічы — і я дала згоду. Мы прымалі ўдзел у конкурсах, якія праводзіліся ў Гродне і Лідзе. Песня аб’ядноўвала нас і несла добры настрой. Зараз наведваю песенны гурток у Цэнтры.

— У ЦСАН Карэліцкага раёна наведваеце і камп’ютарны клуб. Як  у залатым узросце атрымліваецца авалодваць камп’ютарнай граматай?

— У мяне быў вельмі добры настаўнік, кіраўнік камп’ютарнага гуртка  Аляксандра Уладзіміраўна Шутко. Яна давала не толькі веды па камп’ютарнай грамаце, але з’яўлялася і чулым чалавекам. Пасля заняткаў мы абмяркоўвалі розныя тэмы.

— Ведаю, што Вы любіце хадзіць пешшу.

— Сапраўды, раней хадзіла па Карэлічах рознымі маршрутамі, і гэта прыносіла вялікае задавальненне. Цяпер стараюся падтрымліваць сваё здароўе, у ЦСАН наведваю трэнажорную залу.

— Пагадзіцеся, здароўе з’яўляецца найвялікшай каштоўнасцю. Чалавек у гэтым пераконваецца больш, калі яго губляе. Якія ў Вас меркаванні на гэты конт?

— Два гады таму перанесла інсульт. Загадчыца аддзялення падтрымкі актыўнага даўгалецця ва ўмовах дзённага знаходжання ЦСАН Карэліцкага раёна Вольга Сяргееўна Жук, родныя і сябры падтрымалі сваёй увагай, дапамаглі справіцца з хваробай і зноў знайсці цікавасць да жыцця.

— Многія  наведвальнікі ЦСАН Карэліцкага раёна вядуць актыўны лад жыцця. Вы наведваеце мерапрыемствы, якія праводзяцца на Карэліччыне?

— Так, наведваю мерапрыемствы ў ЦСАН Карэліцкага раёна і тыя, якія праводзіць Карэліцкая раённая ветэранская арганізацыя. Гэта для мяне зносіны,  сустрэчы падабаюцца і з’яўляюцца эліксірам для душы.

— Ці ёсць захапленне?

— Вельмі люблю чытаць кнігі і хаджу ў Карэліцкую цэнтральную раённую бібліятэку. Чытаю савецкую і замежную літаратуру, творы беларускіх пісьменнікаў. Цікаўлюся і нашай мінуўшчынай.

— Жыццё хоць цікавае, але і супярэчлівае, і часта  падае свае «сюрпрызы». Адкуль бераце  сілы, каб змагацца з цяжкасцямі?

— Лічу, што чалавек павінен знайсці ў сабе сілы і справіцца з усімі цяжкасцямі ў жыцці. І гэта робіш найчасцей дзеля блізкіх людзей, якіх любіш усёй душой.

— Што найбольш цэніце ў людзях?

— Мне і маёй сям’і вельмі падабаецца гарадскі пасёлак Карэлічы. Дачка Ганна і ўнук Павел прыязджаюць сюды летам. Жывуць тут добразычлівыя людзі, вось гэтую рысу характару ў іх вельмі цаню.  Я адчуваю добрага чалавека, да яго цягне па-асабліваму і хочацца весці гутарку. У мяне ёсць блізкі чалавек цудоўнай душы Ніна Аркадзьеўна Нікіціна з вёскі Пагор’е Красненскага сельсавета, яна падтрымлівае ў цяжкія хвіліны, з ёй добра і надзейна. Яна, быццам сонейка, сваёй дабрынёй і ўвагай сагравае ў жыцці.

— Валянціна Аляксандраўна, Вы можаце вывесці формулу актыўнага даўгалецця?

— Я не імкнуся выводзіць формулы на гэты конт. Проста трэба жыць і радавацца кожнаму дню.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота

Яраславы МАНКЕВІЧ

Теги: новость дня
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».