У Карэліцкім раёне выратавальнікі праводзяць прафілактычную акцыю “Дом без пажару”, якая накіравана на павышэнне ўзроўню пажарнай бяспекі сярод насельніцтва.
У першы дзень акцыі супрацоўнікі Карэліцкага РАНС і суб’екты прафілактыкі наведалі домаўладанні катэгарыраваных грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі Мірскага сельсавета. Падчас наведвання вяскоўцаў, іх азнаёмілі з бягучай аператыўнай абстаноўкай у раёне і па краіне, расказалі аб прычынах узнікнення пажараў і нагадалі аб неабходнасці захавання правілаў пажарнай бяспекі ў быце. На асаблівым кантролі — тэма курэння ў памяшканнях, прызначаных для сну, а таксама перагрузка электрычных сетак і эксплуатацыя печаў.



Асаблівую ўвагу выратавальнікі надавалі стану домаўладанняў, праверылі спраўнасць пячнога абсталявання, наяўнасць і працаздольнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, электраправодку.
Таксама ў рамках акцыі ў вёсцы Хлюпічы прайшоў сельскі сход, на якім вяскоўцам нагадалі асноўныя правілы пажарнай бяспекі.


























