Паважаныя карэліччане, ветэраны войнаў і Узброеных Сіл!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Штогод 23 лютага мы аддаём даніну павагі многім пакаленням беларусаў, якія сваім узорным служэннем народу і карпатлівай мірнай працай уносілі ўклад у развіццё роднай Беларусі, спрыялі яе ўмацаванню і росквіту. Святкаванне Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь увасабляе непарыўную сувязь пакаленняў.
Гэтае свята з’яўляецца важным не толькі для тых, хто па абавязку службы і прызванні стаіць на варце міру і бяспекі нашай краіны, але аб’ядноўвае ўсіх сапраўдных мужчын, сапраўдных патрыётаў і працаўнікоў, для якіх гонар, любоў да Радзімы, яе суверэнітэт і бяспека — святыя паняцці.
Асаблівыя словы ўдзячнасці хочацца сказаць нашым ветэранам — людзям, якія сумленна і самааддана абаранялі нацыянальныя інтарэсы краіны, адстойвалі яе тэрытарыяльную цэласнасць у складаны ваенны час. Шмат у чым менавіта вам, паважаныя ветэраны, сучасная Беларусь абавязана стабільнасцю і магчымасцю ўпэўненага развіцця.
У гэты дзень мы ўшаноўваем воінаў, якія мужна выконвалі свой воінскі абавязак, а таксама ўсіх мужчын, хто беражэ родную зямлю, захоўвае мір і спакой у сваіх сем’ях.
Ад усяго сэрца жадаю вам шчасця, міру, моцнага здароўя, дабрабыту і новых працоўных поспехаў на карысць нашай роднай Беларусі!
Яўгеній ГАРЛУКОВІЧ, начальнік адасобленай групы Карэліцкага раёна ваеннага камісарыята Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў






















