
23 лютага ў Рэспубліцы Беларусь урачыста адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл. Няма ў нашай краіне сям’і, у якой у гэты дзень не адзначалася б мужчынскае свята. І няма такой дашкольнай установы, дзе не праводзіліся б урачыстыя мерапрыемствы ў гонар гэтага свята.

Напярэдадні Дня абаронцы Айчыны і Узброеных сіл рэспублікі Беларусь у Палужскім дзіцячым садзе праведзена квэст-гульня “Ваенныя прафесіі” сумесна з бацькамі. У гульні прынялі ўдзел дзве каманды: «Багатыры» і «Мураўцы». Дзеці прайшлі паласу перашкод, паўдзельнічалі ў конкурсе для разведчыкаў «Фатаграфія», спаборнічалі ў эстафеце «Мяжа», змаглі прайсці конкурс «Размініраванне», сумесна з татамі гулялі ў гульню «Пераправа», «Авіяканструктар». Нашы каманды працавалі дружна, паказалі свой спрыт, кемлівасць, уменне працаваць у калектыве. У знак узнагароды атрымалі медалі і павіншавалі тат падарункамі зробленымі сваімі рукамі.
Дзень абаронцы Айчыны выхоўвае ў дзецях пачуццё патрыятызму, павагу да воінаў, далучае да лепшых традыцый сваёй Радзімы. Сумесныя дзіцяча-бацькоўскія мерапрыемствы, прысвечаныя 23 лютага, закладваюць у душах дзяцей зярняткі патрыятызму, пачуцці абавязку і адказнасці перад Радзімай.

Свята адбылося, і свет вакол нас стаў крышачку ярчэй, святлей і дабрэй! Калектыў Палужскага дзіцячага сада віншуе ўсіх мужчын з Днём абаронцы Айчыны! І няхай неба над усім светам заўсёды будзе толькі ясным!
Выхавацель дашкольнай адукацыі Вольга Бумай






















