• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
22.08.2026, 08:47
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

    Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

    Ірына Бусько з вёскі Пагарэлка на заслужаным адпачынку садзіць кветкі, піша вершы і падарожнічае па Беларусі

    Ірына Бусько з вёскі Пагарэлка на заслужаным адпачынку садзіць кветкі, піша вершы і падарожнічае па Беларусі

    Карэліччанка Зінаіда Бабань на пенсіі не сумуе, а займаецца фізкультурай і валанцёрствам

    Карэліччанка Зінаіда Бабань на пенсіі не сумуе, а займаецца фізкультурай і валанцёрствам

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

Главная Последние новости

К 85-летию Кореличского района: становление колхозов

by Редакция Полымя
01.03.2025
в Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

(Працяг. Пачатак у №№ 7, 9, 11)

Калгасы арганізуюцца ў наступных вёсках:

1. У вёсцы Асташын Асташынскага сельсавета. Усяго ў вёсцы 122 двары, падпісала заяву аб жаданні ўступіць у калгас 110 гаспадароў, у якіх ёсць у карыстанні ўсёй зямлі 1034 га (сюды ўваходзіць прырэзка з былога маёнтка Асташын 318 га, якая была размеркавана). Коней маецца 133, кароў 221, рабочай сілы 256 чалавек. Насенны фонд маецца поўнасцю. За паўкіламетра ад вёскі Асташын знаходзіцца былы маёнтак Асташын, дзе ёсць неабходныя пабудовы.

Філончык Я.М. (к-с «17 Верасня», в. Дуброва)
Сініца А.З. (к-с імя Молатава в. Н.Сяло)
Орсіч Д.А (к-с «Парыжская камуна» в. Пагор’е, Запольскі с/с)
Штыцько У.І. (к-с «1-Мая», в. Кожава)
Садоўскі Ф.І. (к-с «1 Мая» Сімакаўскі с/с)

2. У вёсцы Дуброва Райчанскага сельсавета. Усяго ў вёсцы 110 двароў. Падпісала заяву аб жаданні ўступіць у калгас 90 гаспадароў. Ёсць у карыстанні зямлі 285 гектараў, акрамя гэтага ёсць магчымасць прырэзаць каля 100 гектараў зямлі. Коней ёсць 56 (34 двары не маюць коней), кароў 113, з іх належыць абагульненню 23. Рабочай сілы ў дастатковай колькасці.

3. У былым маёнтку Варонча, у якім было 26 батрацкіх сямей і прылягае 10 хутарскіх гаспадарак, якія гады 3-4 назад купілі ў памешчыка зямлі па 6-7-9 га. Усяго падало заяў аб жаданні ўступіць у калгас 25 батрацкіх сямей (…), а ўсяго 31 сям’я. Зямлі прыходзіцца пасля раздзелу былога маёнтка 144 га, акрамя гэтага ёсць 12 га зямлі былых леснікоў і 15 га памешчыцкага саду, а ўсяго 171 га. Коней 23. У былым маёнтку ёсць усе неабходныя пабудовы і рыштунак.

4. У вёсцы Баяры Асташынскага сельсавета. Усяго двароў у вёсцы 27. Падало заяў аб жаданні ўступіць у калгас 25. Ёсць зямлі па карыстанню 105,5 га і былой асадніцкай 150 га, а ўсяго 255,5 га. Коней 25, кароў 42.

5. У вёсцы Ятра Ятраўскага сельсавета. Усяго ў вёсцы 80 двароў. Падало заяў аб жаданні ўступіць у калгас 62. Ёсць зямлі ўсёй 320 га, акрамя гэтага непадзеленай сенажаці (был. маёнтка) 36 га, а ўсяго 356 га. Коней 53, кароў 93. Каля вёскі ёсць былы маёнтак Ятра, у якім ёсць усе неабходныя пабудовы і сельскагаспадарчы рыштунак.

Ва ўсе вёскі для прыняцця статута і арганізацыі работ камандзіраваць раённых работнікаў: сакратароў РК, інструктара і заг. райза.

28.11.1940 г. Сакратар Валеўскага РК КП(б)Б Дзянісаў. (ДА Брэсцкай вобласці, ф. 7580, воп. 1, спр. 188, лл.42, 42 адв.).

Усяго да канца 1940 года ў Карэліцкім (Валеўскім) раёне было арганізавана 11 калгасаў: імя Варашылава (Варанчанскі с/с), «Бальшавік» (Асташынскі с/с), імя 17 Верасня (Райцаўскі с/с), імя Варашылава (Руткавіцкі с/с), імя Молатава (Машэвіцкі с/с), імя Молатава (Карэліцкі с/с), імя 1 Мая (Асташынскі с/с), імя 1 Мая (Запольскі с/с), імя Сталіна (Асташынскі с/с), «Парыжская Камуна» (Запольскі с/с), «Ленінскі шлях» (Ятраўскі с/с).

У Мірскім раёне налічвалася 9 калгасаў: імя Сталінскай Канстытуцыі (Турэцкі с/с), «Бальшавік» (Турэцкі с/с), імя Кірава (Ярэміцкі с/с), імя 17 Верасня (Жухавіцкі с/с), імя Молатава (Вялікаслабодскі с/с), імя 1 Мая (Сімакаўскі с/с), імя 1 Мая (Ушанскі с/с), імя Варашылава (Некрашэвіцкі с/с), імя Леніна (Крышылоўшчынскі с/с). (ДА Брэсцкай вобласці, ф. 7580, воп. 1, спр. 512, лл. 2,46).

Вясной 1941 года калектывізацыя працягвалася.  У Карэліцкім раёне ствараюцца новыя калгасы імя Будзёнага ў в. Заполле, імя Чапаева ў в. Д. Рута, імя Калініна ў в. Малюшычы. У Мірскім раёне — «Камунар» у в. Вялікае Сяло, «Новае жыццё» ў в. Возерскае, імя Камінтэрна ў г. п. Мір. Усяго ж да пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў Карэліцкім раёне налічвалася 14 калгасаў, у Мірскім — 13.

У Карэліцкім раёне быў створаны саўгас «Карэлічы», які меў два аддзяленні — «Карэлічы» і «Шчорсы». У 1940 годзе гэтая гаспадарка (дырэктар Войтаў Мікалай Пятровіч) атрымала неблагі ўраджай сельгаскультур: кожны з 465 гектараў збожжавых даў па 17,8 цэнтнера, бульбы — 192,7 цэнтнера з плошчы 42 га. На фуражную карову надаілі тут у сярэднім па 3060 літраў малака. Племянная малочнатаварная  ферма аддзялення «Карэлічы» ў  1940 годзе атрымала ўдой ад каровы 2692,5 л, вырасціла 95% цялят ад 66 кароў, выканала план малаказдачы на 102,5%, план мясаздачы на 166,1%.

Племянная малочнатаварная ферма аддзялення «Шчорсы» атрымала 3475 л малака ад кожнай фуражнай каровы, захавала 96,4% маладняку, выканала план малаказдачы на 165%. (Філіял ДА Брэсцкай вобласці ў г. Баранавічы, ф. 188, воп. 5, спр.9. лл. 417-418).

Па выніках работы за 1940 год саўгас «Карэлічы» і амаль усе калгасы Карэліцкага і Мірскага раёнаў былі зацверджаны ўдзельнікамі Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі 1941 года.

16 сакавіка 1940 года СНК СССР і ЦК УКП(б) прынялі пастанову «Аб арганізацыі дзяржаўных машынна-трактарных станцый у заходніх абласцях УССР і БССР».

14 мая таго ж года Баранавіцкі аблвыканкам зацвердзіў пастанову Валеўскага райвыканкама аб арганізацыі Валеўскай МТС у былым маёнтку Чамброва. Тыдзень пазней была зацверджана пастанова Мірскага райвыканкама аб арганізацыі ў былым маёнтку Мір Мірскай МТС.

Стварэнне машынна-трактарных станцый праводзілася амаль адначасова з арганізацыяй калгасаў. Сяляне заключалі з МТС дагаворы на апрацоўку зямлі тэхнікай. Каб мець магчымасць апрацоўваць зямлю трактарамі, сяляне аб’ядноўвалі свае надзелы ў агульны зямельны масіў. МТСы аказалі вялікую дапамогу ў правядзенні веснавой сяўбы як калгасам, так і сялянам-аднаасобнікам. Пры  кожнай МТС была адкрыта майстэрня бягучага рамонту трактароў.

У тым жа саракавым годзе Валеўская МТС выканала план трактарных работ на 89,8%, а Мірская ажно на 222,9%.

(Працяг будзе)

Святлана КОШУР

Фота з фондаў Карэліцкага раённага краязнаўчага музея

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».