У Карэліцкім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці адбылася ўрачыстасць, прысвечаная прафесійнаму святу медыцынскіх работнікаў.







У святочнай зале сабраліся раённае кіраўніцтва, спонсары і сацыяльныя партнёры ўстановы аховы здароўя раёна, прадстаўнікі сельгаспрадпрыемстваў і арганізацый раёна і, безумоўна, тыя, хто прысвяціў сваё жыццё здароўю і дабрабыту людзей – супрацоўнікі і ветэраны працы УАЗ “Карэліцкая ЦРБ”.


З прывітальным словам да прысутных звярнуўся намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўген Чычкан. У звароце да людзей ў белых халатах ён адзначыў, што ў іх руках знаходзіцца самае каштоўнае — жыццё і здароўе людзей.
-Вы кожны дзень вяртаеце людзям упэўненасць у заўтрашнім дні і радасць жыцця,— падкрэсліў прамоўца і выказаў падзяку за высокую адказнасць і адданасць сваёй справе.




Яўген Мікалаевіч уручыў Ганаровую грамату Карэліцкага райвыканкама Крысціне Таўлуй, урачу агульнай практыкі Карэліцкай цэнтральнай раённай паліклінікі, Баравіковай Валянціне, памочніку ўрача-эпідэміёлага Карэліцкага раённага ЦГЭ. Падзячным пісьмом старшыні Карэліцкага райвыканкама ўзнагароджваны Аксана Хвясько, фармацэўт-рэцэптар цэнтральнай раённай аптэкі, Дар’я Нячай, намеснік галоўнага ўрача УАЗ “Карэліцкая ЦРБ”.

Для віншавання і ўзнагароджання на сцэну падняўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксей Гаўрош. У сваёй прамове ён адзначыў, што медыцына — не проста прафесія, а прызванне, якое патрабуе самааддачы і шчырага клопату пра людзей. Падзячным пісьмом Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў ён узнагародзіў Івана Паўлючыка, урача агульнай практыкі, загадчыка Турэцкай амбулаторыі, Вікторыю Шыш, памочніка ўрача-гігіеніста Карэліцкага раённага ЦГЭ.

Галоўны ўрач Карэліцкай ЦРБ Данута Скварада таксама далучылася да віншаванняў. У звароце да калег яна адзначыла, што пастаянная гатоўнасць прыйсці на дапамогу — гэта жыццёвае крэда сапраўднага медыка, якое патрабуе сіл, энергіі, чуласці, і нашы медыкі – гэта людзі, адданыя абранай прафесіі, верныя клятве Гіпакрата.

У рамках мерапрыемства былі адзначаны заслугі спецыялістаў аховы здароўя раёна. Падзякай міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь узнагародзілі Аляксея Нікіціна, рэнтгеналабаранта Карэліцкай цэнтральнай раённай паліклінікі. Ганаровую грамату Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама атрымалі Алена Талочка, урач-тэрапеўт Мірскай гарпасялковай бальніцы, Аляксанр Хілевіч, фельчар выязной брыгады хуткай медыцынскай дапамогі УАЗ “Карэліцкая ЦРБ”. Падзяку начальніка Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама ўручылі Тамары Таўлуй, фельчару-лабаранту УАЗ “Карэліцкая ЦРБ”, Сяргею Вянскевічу, рэнтгеналабаранту Мірскай гарпасялковай бальніцы, Алесі Паўловіч, фельчару стаматалагічнага кабінета Карэліцкай цэнтральнай раённай паліклінікі. Ганаровую грамату УАЗ “Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца” атрымалі Наталля Коршун, медыцынская сястра, Таццяна Русецкая, малодшая медыцынская сястра, Аліна Кіклевіч, фельчар выязной брыгады хуткай медыцынскай дапамогі, Аксана Сланеўская, галоўны бухгалтар УАЗ “Карэліцкая ЦРБ”, Вольга Саўко, урач агульнай практыкі, загадчык Жухавіцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі. Падзякай галоўнага ўрача УАЗ “Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца” адзначаны Таісія Чура, медыцынская сястра, Таццяна Рудзько, урач-педыятар, Пётр Марушка, вадзіцель аўтамабіля хуткай медыцынскай дапамогі, Валерыя Найдзіна, медыцынская сястра УАЗ “Карэліцкая ЦРБ”, Наталля Варэнік, акушэрка Турэцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі.














Падчас святочнага мерапрыемства было адзначана, што сёлета пераможцам абласнога этапу рэспубліканскага конкурса “Урач года Рэспублікі Беларусь-2024” у намінацыі “урач агульнай практыкі” стаў Мікалай Іванавіч Клімко, урач агульнай практыкі, загадчык Райцаўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі.
Прыемным сюрпрызам-віншаваннем са святочнай сцэны з Днём медыцынкага работніка і днём нараджэння стала для ўрача-тэрапеўта Аляксандра Баршчэўскага і медыцынскай сястры-дыетолага УАЗ “Карэліцкая ЦРБ” Анастасіі Гладкай.
У гэты перадсвяточны дзень гучалі словы ўдзячнасці і віншавання ветэранам працы сферы медыцыны, якія перадаюць свой бясцэнны вопыт маладому пакаленню, і ўсім, хто нясе сваю нялёгкую службу ў бальніцах, паліклініках і іншых медустановах, знаходзіцца на заслужаным адпачынку.

У адказ слова трымаў Чэслаў Гота, урач-хірург, загадчык хірургічнага аддзялення ЦРБ.

Радасць святочнай падзеі прыйшлі падзяліць сябры, госці і спонсары работнікаў сферы медыцыны, якія павіншавалі ўсіх з прафесійным святам і выказалі цёплыя словы прызнання людзям у белых халатах.


Ад імя маладых спецыялістаў словы падзякі настаўнікам медыцынскай справы і віншаванні з нагоды прафесійнага свята сваім калегам выказалі Ягор Александровіч і Вольга Мяцеліца.

Лідар пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Карэліцкай ЦРБ Марыя Грэмяка, звяртаючыся да герояў свята, адзначыла, што медыцынскія работнікі раёна годна нясуць сваю высакародную місію, працягваючы лепшыя традыцыі беларускай аховы здароўя. Яна ўручыла падарункі дзевятнаццаці членам прафсаюзнай арганізацыі.

Для віншавання і ўзнагароджання на сцэну падняўся галоўны ўрач установы “Карэліцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” Аляксандр Германюк.

Падзякай міністра аховы здароўя РБ адзначана праца Валянціны Бузюк, урача-гігіеніста. Падзячным пісьмом Гродзенскага абласнога ЦГЭ узнагароджана Кацярына Варанцова, памочнік урача-эпідэміёлага. Ганаровай граматай Гродзенскай абласной арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя ўзнагароджана Наталля Казак, дэзінфектар. Падзячным пісьмом Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя ўзнагароджана бухгалтар Кацярына Яхант. Ганаровай граматай Карэліцкага раённага ЦГЭ ўзнагароджана юрысконсульт Вольга Лукіна-Башко. Падзячным пісьмом Карэліцкага раённага ЦГЭ ўзнагароджана санітарка лабараторнага забеспячэння Алена Каралько.
Ад імя ўдзячных пацыентаў выступіла Тамара Іосіфаўна Зяленская.

На працягу святочнай праграмы яркія выступленні і душэўныя нумары мастацкай самадзейнасці дарылі прысутным работнікі культуры і самі медработнікі.







Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара і Іны ЛЕЙКІ






