• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
22.05.2026, 22:23
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

Главная Последние новости

В Турецком сельсовете сельчане сами стараются сделать свою землю и деревню краше, уютнее

by Редакция Полымя
25.06.2025
в Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

На тэрыторыі кожнага сельсавета ёсць аграгарадкі, вёскі, зусім дробненькія вёсачкі, у якіх пражывае ўсяго некалькі чалавек. Добраўпарадкаваць кожны населены пункт, зрабіць жыццё камфортным для вяскоўцаў, вырашыць пытанні жыццезабеспячэння, аказаць неабходную дапамогу чалавеку незалежна ад месца яго пражывання – такі асноўны лейтматыў працы старшынь сельскіх выканаўчых камітэтаў. 

Карэспандэнт раённай газеты “Полымя” накіравалася ў Турэцкі сельсавет,  у склад якога ўваходзяць  15 населеных пунктаў. 

– Добраўпарадкаванне і ўтрыманне ў належным стане тэрыторый населеных пунктаў сельсавета – гэта комплекс работ, якія выконваюцца ўвесь час, – рассказвае старшыня сельсавета Мікалай Шуляк.  – Штогод  мы распрацоўваем план мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі. Збіраемся на сельскіх сходах,  выслухоўваем прапановы і абмяркоўваем іх. Лічу, нават калі кожны з нас акультурыць тэрыторыю каля дома, ужо будзем жыць у больш прыгожым месцы,    вырашэнне многіх пытанняў нямала залежыць і ад саміх людзей.

У Турэцкім сельсавеце жывуць неабыякавыя жыхары, якія актыўна прапануюць ініцыятывы і дружна іх рэалізоўваюць. 

— У нас склалася выдатная каманда з дэпутатаў, прадстаўнікоў  кіравання базавай гаспадаркай і арганізацый, якія знаходзяцца на тэрыторыі сельсавета, старастаў вёсак. Яны ведаюць сітуацыю ў аграгарадку і ў кожным населеным пункце, імкнуцца адгукацца на просьбы жыхароў у самых розных пытаннях. Свой пасільны ўклад робяць  навучэнцы мясцовай установы адукацыі,  яны прымаюць актыўны удзел у навядзенні парадаку каля памятных месцаў, — зазначае старшыня сельвыканкама.

Год добраўпарадкавання — час дзейнічаць!

З пачатку года сумесна з жыхарамі в. Беразавец і работнікамі Карэліцкага РУП ЖКГ наведзены парадак на тэрыторыі мясцовых могілак, часткова выдалена драўняна-хмызняковая расліннасць на могілках агр. Турэц, адрамантавана 30 метраў плоту па вул. Ярэміцкай. У малых вёсках  па меры неабходнасці выконваецца выдаленне пустазельнай расліннасці і аварыйных дрэў, зносяцца пустуючыя дамы.

Што тычыцца работ па азеляненні тэрыторыі сельсавета, то вясною ў в. Вялікая Слабада падчас працоўных акцый і суботнікаў  было высаджана 285 маладых дрэўцаў.

– Увогуле, за апошнія гады жыхары сельсавета ўнеслі вялікі ўклад у паляпшэнне якасці жыцця. Людзі тут жывуць адкрытыя, прыязныя і працавітыя.  Яны любяць сваю малую радзіму і кожны імкнецца зрабіць нешта добрае.  Сёлета, напрыклад,  дзякуючы грамадзянскай ініцыятыве “Мы –  за здаровы лад жыцця”, у парку аграгарадка пачалі ўладкоўваць спартыўную пляцоўку, дзе далучыцца да спорту і проста з карысцю правесці вольны час змогуць жыхары ад малога да вялікага. Адкрыццё пляцоўкі плануецца да  дзяржаўнага свята  17 Верасня. 

У Год добраўпарадкавання ўсё нацэлена на тое, каб мы зрабілі тэрыторыю нашай краіны прыгажэйшай і лепшай. Я ўпэўнены, што актыўнае ўцягванне насельніцтва ў гэты працэс садзейнічае фарміраванню ў людзей пачуцця адказнасці за парадак на роднай зямлі, – сказаў суразмоўца. 

Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ДП “Чарняхоўскі-Агра” Алена Макар з вялікай ахвотай расказала пра своеасаблівы “музей пад адкрытым небам” – мурал, які нядаўна з’явіўся на сцяне мехмайстэрні.

– Ідэя стварэння гістарычнай эпапеі ад сахі да высокамагутных трактароў належыць дырэктару сельгаспрадпрыемства Наталлі Дубковай.  Лічу, што ўсё атрымалася вельмі прыгожа і дарэчы, – адзначыла Алена Макар. 

Мясцовая жыхарка Надзея Макарчык падкрэсліла:

Надзея Макарчык: «Парадак залежыць ад кожнага з нас»

– Важна, каб чалавек не проста сядзеў склаўшы рукі і чакаў, калі яму нехта створыць адпаведныя ўмовы, але і імкнуўся ўнесці сваю лепту, каб свет вакол станавіўся лепшым, прыгажэйшым і  больш камфортным. Тое, што робіш сам, апрыёры шануеш і беражэш значна больш. Пасадзіў дрэва або ўладкаваў клумбу, усталяваў лаўку ў двары дома, навёў парадак у парку, выйшаў на суботнік – усё гэта ўклад у якасць нашага жыцця: для сябе, сваіх дзяцей і ўнукаў.

Жыхарка Вялікай Слабады Алена Бусько стварае вакол сябе прыгажосць

Вяртаючыся ў райцэнтр, зазірнулі ў вёску Вялікая Слабада, якую падчас сустрэчы неаднойчы ўзгадваў  старшыня сельсавета. З пачатку гэтага года тут выкананы вялікі аб’ём работ па добраўпарадкаванні: знесены даўно невыкарыстоўваемыя будынкі былой школы, сельскага  клуба, лазні. На вуліцы Садовай  сустрэліся з мясцовай жыхаркай Аленай Бусько. Нельга было не звярнуць увагу на парадак і цікавы дызайнерскі падыход у афармленні ўчастка. Тут знайшлося месца і для дзіцячай пляцоўкі, і для адпачынку дарослых, а перад вокнамі  – мноства розных кветак, яны ўпрыгожваюць двор аж да самых маразоў. У гутарцы жанчына адзначыла, што ў вёсцы шмат хто можа пахваліцца сваім прыгожым і дагледжаным дваром. Хутка ў думках яна прабеглася па ўсіх вуліцах і нагадала  прозвішчы і імёны жанчын: аднафамільцы Таццяна  і Тамара Крэнь, Галіна Ралла, Таццяна Кныш –  яны таксама адмысловыя гаспадыні.

Алена Мікалаеўна  нарадзілася і вырасла ў Вялікай Слабадзе, тут стварыла сям’ю. Калі пабудавалася гэтая вуліца, праўленне гаспадаркі  выдзеліла маладой сям’і дом, які з цягам часу сужэнцы выкупілі.  Алена Мікалаеўна доўгі час працавала прадаўцом у магазінах райспажыўкааперацыі, а апошнія дзесяць гадоў прысвяціла працы на Карэліцкім ільнозаводзе. Зараз яна на заслужаным адпачынку.

– Калі толькі засяліліся, я ўжо добра ведала, куды пасадзіць бульбу, дзе будзе расці цыбуля, а дзе   закладзём кветкавы дыван. З году ў год кветак станавілася ўсё больш і больш. А калі нарадзіліся ўнукі, то ўладкавалі месца для гульняў, і гэта ўсё вельмі арганічна ўпісалася ў інтэр’ер нашага двара.  За парадкам на прысядзібным участку сочым усе: і муж Валерый, і сыны Дзяніс і Андрэй, – падзялілася жанчына.

– А адкуль з’явілася ў Вас любоў да кветак?

– Гэта любоў перадавалася з пакалення ў пакаленне: у бабулі Наташы было шмат кветак, потым у доме бацькоў, спадзяюся, што ў мяне атрымаецца перадаць гэта захапленне і маленькай  унучачцы Алінцы.

Лічыцца, каб адчуць сябе шчаслівым чалавеку трэба трохі: сонца, неба і кветка. Калі кожны пасадзіць і выгадуе хоць бы адну кветку,  зямля ператворыцца ў выдатны сад. Кветкі – гэта жыццё, прыгажосць. Вядома, свой кветнік гэтая мілая жанчына з зіхатлівымі вачыма рабіла для сябе і сваёй сям’і, але стараннямі менавіта такіх людзей ствараецца агульная прыгажосць.

Аб’яўленне 2025 года Годам добраўпарадкавання стала сігналам да актывізацыі работы ва ўсіх сферах, звязаных з паляпшэннем якасці жыцця насельніцтва.  Мясцовыя органы ўлады, прадпрыемствы і арганізацыі, грамадскія аб’яднанні і кожны жыхар павінны аб’яднаць намаганні для дасягнення пастаўленых мэтаў.

Што можа зрабіць кожны з нас? Варыянтаў мноства! Удзельнічаць у суботніках і акцыях па добраўпарадкаванні — гэта выдатная магчымасць унесці свой асабісты ўклад у стварэнне чысціні і парадку ў сваім двары, на вуліцы, у парку. Падтрымліваць чысціню і парадак у грамадскіх месцах — не смеціць, не ламаць лаўкі і скрыні, беражліва ставіцца да зялёных насаджэнняў. Удзельнічаць у азеляненні свайго двара ці вуліцы — пасадзіць кветкі або дрэвы. Утрымліваць у парадку свае прысядзібныя ўчасткі і прыдамавыя тэрыторыі. Так і праяўляецца наша любоў да малой радзімы.

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара

Теги: За дело!

Лента новостей

Итоги социально-экономического развития района за первый квартал рассмотрели на заседании Кореличского райисполкома

Итоги социально-экономического развития района за первый квартал рассмотрели на заседании Кореличского райисполкома

22.05.2026

В Кореличах прошли районные соревнования среди добровольных пожарных формирований и санитарных дружин

22.05.2026
Полевой лагерь встречает друзей. На стадионе средней школы № 2 г.п. Кореличи прошел районный полевой слет юных спасателей

Полевой лагерь встречает друзей. На стадионе средней школы № 2 г.п. Кореличи прошел районный полевой слет юных спасателей

22.05.2026
Обеспечение качества и безопасности товаров в объектах торговли на контроле КГК Гродненской области

Госконтроль проводит горячую линию по вопросам вступительной кампании

22.05.2026
МВД фиксирует массовую фишинговую рассылку от имени несуществующей «дорожной полиции Беларуси»

МВД фиксирует массовую фишинговую рассылку от имени несуществующей «дорожной полиции Беларуси»

22.05.2026
Куда приедет библиобус в октябре?

Куда в Кореличском районе приедет библиобус в июне

22.05.2026
Правоохранители за сутки инициировали блокировку в Беларуси 14 фишинговых интернет-ресурсов

Правоохранители за сутки инициировали блокировку в Беларуси 14 фишинговых интернет-ресурсов

22.05.2026
Белоруса ранили в Польше: медики продолжают бороться за жизнь уроженца Слонима

Белоруса ранили в Польше: медики продолжают бороться за жизнь уроженца Слонима

22.05.2026
Тепло остается? Где в Беларуси сегодня столбик термометра подберется к отметке в +29°С

Тепло остается? Где в Беларуси сегодня столбик термометра подберется к отметке в +29°С

22.05.2026
Учебно-полевые сборы для школьников продлили до 10 дней

Учебно-полевые сборы для школьников продлили до 10 дней

21.05.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».