Карэліцкія выратавальнікі далучыліся да маршрута аўтамагазіна, каб наведаць самыя аддаленыя куткі Малюшыцкага сельскага савета і нагадаць вяскоўцам аб тым, як абараніць сябе і сваіх блізкіх ад вогненных здарэнняў.

Размаўляючы з мясцовымі жыхарамі, інспектар МНС расказала аб абстаноўцы з пажарамі ў раёне і вобласці, нагадала правілы бяспекі і растлумачыла, якія могуць быць наступствы, калі іх не выконваць.
– З надыходам халадоў пажары з-за грэбавання мерамі бяспекі пры эксплуатацыя пячнога ацяплення і электрапрыбораў адбываюцца значна часцей. Каб не дапусціць бяды, трэбы паклапаціцца пра ўласную бяспеку і ўхіліць недахопы: вычысціць сажу, заладзіць расколіны гліняна-пяшчаным растворам і пабяліць комін на гарышчы. Не забывайце і правілы эксплуатацыі – ні ў якім разе не выкарыстоўвайце лёгкія на загаранне вадкасці і не дапускайце перагарту.
Выратавальнікі парэкамендавалі вяскоўцам устанавіць у дамах аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі і расказалі, як падтрымліваць прыбор у працаздольным стане.

Інспектар МНС уручыла ўдзельнікам гутаркі памяткі і буклеты, каб карысныя веды заўсёды былі пад рукой.























