• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
31.08.2026, 14:51
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    За выходные в Минской области сотрудники ГАИ выявили 1245 нарушений

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

Главная Спецпроекты Активное долголетие 65+

Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

by Галина Смолянко
04.03.2026
в Активное долголетие 65+
Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Улюбёныя ў сваю прафесію праносяць адданасць абранай справе праз усё жыццё. Выйшаўшы на заслужаны адпачынак, прадаўжаюць ёй служыць і адчуваюць усю паўнату чалавечага шчасця.

Першыя ўрокі

Лідзія нарадзілася ў вёсцы Новае Сяло. Жыццё прадоўжылася на малой радзіме матулі, у Вялікай Слабадзе.

— Нас у бацькоў было пяцёра, — успамінае субяседніца. — З маленства прывучаліся да працы. Бацькі былі працавітымі, вялі вялікую гаспадарку: карова, цяля, свінні, качкі. Мелі шмат зямлі і вырошчвалі гародніну.

Першыя ўрокі працавітасці дзяўчынка спазнала ў школьныя гады. Бацькі працавалі ў калгасе імя Дзімітрава на ферме: мама — даяркай, бацька — жывёлаводам. Дзеці дапамагалі на ферме і па асабістай гаспадарцы. Працы не баяліся, яна адыграла станоўчую ролю ў фарміраванні характару і выбары прафесіі.

Цёплыя ўспаміны засталіся ў памяці Лідзіі Мікалаеўны пра бацькоў — яны былі добрым прыкладам у жыцці. Мама не толькі працавала, а і спявала, вязала, вышывала, пякла пірагі і хлеб. Бацька любіў працаваць у сваім садзе, які радаваў духмянымі яблыкамі. Ён быў майстрам на ўсе рукі: плёў кошыкі для гаспадарчых патрэб —  зараз усё ўсплывае ў памяці.

Выбар у жыцці

Свой выбар Лідзія спыніла на Гродзенскім педагагічным інстытуце імя Янкі Купалы. У першы год не пашанцавала паступіць у вну, і яна пайшла працаваць піянерважатай у Турэцкую сярэднюю школу і дзесяць гадоў была занята карыснай справай.

Завочна скончыла філалагічны факультэт Гродзенскага педінстытута па спецыяльнасці «руская мова і літаратура». Незадоўга яе рэкамендавалі на пасаду завуча па вучэбнай рабоце Турэцкай сярэдняй школы, на якой яна адпрацавала дваццаць тры гады.

— Праца мне падабаецца, — гаворыць Лідзія Мікалаеўна. — З дзяцінствам не хацелася  развітвацца, а ўсю сябе аддаваць дзетвары са звонкімі галасамі і няўрымслівымі імкненнямі. Гэта пацвярджэнне таго, што яшчэ сёння знаходжуся ў школе і прадаўжаю аддаваць свае веды вучням.

Праца на пенсіі

— Я люблю сваю справу ўсім сэрцам, — прадаўжае жанчына. — Школа мяне не адпускае. Калі крыху не працавала, яна прыходзіла да мяне ў снах у яркіх фарбах. І зноў хацелася на ўрокі і да класнай дошкі — і мара збылася.

У 2010 годзе запрасілі ў Ярэміцкую сярэднюю школу выкладаць рускую мову і літаратуру. З 2011 года пачала працаваць у Турэцкай сярэдняй школе выхавальнікам дзіцячага садка. Восем гадоў  адпрацавала тут і лічыць гэтае месца любімым.

Сёння Лідзія Мікалаеўна Брылевіч — выхавальнік групы падоўжанага дня Турэцкай сярэдняй школы.

— Дзеці зараджаюць сваёй энергіяй, ад іх паступае добрая матывацыя, — адзначае субяседніца. — Якім будзе іх будучае — залежыць і ад нас, педагогаў. Галоўнай рысай настаўніка павінна быць непасрэдная зацікаўленасць у лёсах дзяцей, і толькі тады можна адзначыць, што створаны для школы і будзеш добрым педагогам.

Ускладае надзеі

Лідзія Мікалаеўна заўсёды заставалася выхавальнікам  для сваіх дзяцей. Штодзённыя старанні не аказаліся дарэмнымі: яны вызначыліся ў жыцці: Ігар — механізатар КУСП «Чарняхоўскі-Агра», Алег — токар на адным з заводаў сталіцы.

Радуюць і чацвёра ўнукаў: Дзмітрый служыць у арміі, Аляксей працуе электрыкам у Мінску і вучыцца завочна ў БДАТУ, унучка Анастасія — студэнтка Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «сацыяльны педагог і псіхолаг», Максім вучыцца ў шостым класе Турэцкай сярэдняй школы. Яна моцна любіць сваіх дзяцей і ўнукаў і ўскладае на іх свае надзеі.

Любімыя захапленні

Акрамя любімай справы жыцця, Лідзія Мікалаеўна Брылевіч з аграгарадка Турэц мае захапленні.

— Ад мамы перадалася любоў да вышыўкі крыжыкам і гладдзю. У хвіліны адпачынку чытаю сучасныя творы беларускай літаратуры. Люблю вырошчваць кветкі. З вялікім задавальненнем працую ў агародзе, — прызнаецца напрыканцы сустрэчы субяседніца і дадае, што  спявае на клірасе ў царкве Пакрова Прасвятой Багародзіцы аграгарадка Турэц, што перапаўняе душу вялікай радасцю.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота з архіва героя публікацыі

Теги: Год белорусской женщины
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».