Начальнік адасобленай групы Карэліцкага раёна ваеннага камісарыята Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў Яўген Гарлуковіч уручыў нагрудны знак “За заслугі ў пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС” ветэрану медыцынскай службы Яўгену Мікалаевічу Марозу.
Ліквідатар аварыі на Чарнобыльскай АЭС, урач-хірург Яўген Мікалаевіч Мароз расказвае:
— Я паехаў у зону радыяцыйнага забруджвання ў кастрычніку 1986 года па прызыву ваенкамата як ваеннаабавязаны. У той час там быў разгорнуты ваенны шпіталь. Мы аказвалі хірургічную дапамогу ўдзельнікам ліквідацыі аварыі, а ў вячэрні і начны час — насельніцтву Хойніцкага раёна. Было арганізавана некалькі аперацыйных груп. Мы працавалі ў хірургічным аддзяленні Хойніцкай ЦРБ па аказанні экстранай хірургічнай дапамогі. Там прабыў да 15 студзеня 1987 года і выканаў свой прафесійны доўг як урач і як грамадзянін.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Іны ЛЕЙКІ























