• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
31.08.2026, 13:34
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    За выходные в Минской области сотрудники ГАИ выявили 1245 нарушений

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

Главная Общество

У Карэлічах праведзена свята «Сям’я — тэрыторыя кахання!»

by Галина Смолянко
15.05.2026
в Общество
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

15 мая ў філіяле «Карэліцкі маладзёжны цэнтр культуры» праведзена свята «Сям’я — тэрыторыя кахання!». Яно сабрала сем’і розных пакаленняў, якія крочаць па жыцці рука аб руку на працягу многіх гадоў сумеснага жыцця. Яны — прыклад кахання, клопату, павагі, адказнасці.

Слова трымаў намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Маніла:
— Паважаныя прысутныя!
Рады шчыра вітаць вас на свяце, якое прысвечана Дню сям’і. Гэта цудоўная падстава адкласці штодзённыя клопаты, каб успомніць пра галоўныя каштоўнасці нашага жыцця. Сям’я — гэта не проста кроўныя вузы, а надзейная крэпасць, якая дорыць нам душэўнае цяпло, давер і абарону ў любыя складаныя моманты жыцця.
Менавіта дома мы знаходзім бескарыслівую падтрымку і сілы для новых дасягненняў. Пераемнаць пакаленняў, павага да старэйшых і клопат аб дзецях фарміруюць тыя важныя традыцыі, на якіх будуецца моцная і стабільная краіна.
У святочны дзень прадстаўнік мясцовай улады пажадаў, каб дамы заўсёды заставаліся ўтульнай і мірнай гаванню, якая напоўнена душэўным спакоем. Каб у іх панавалі ўзаемная павага, шчыры клопат і моцнае здароўе, а кожны пражыты год прыносіў толькі радасць і гонар за дзяцей і ўнукаў. Каб цяпло сямейнага ачага, якое сагрэта дзесяцігоддзямі кахання і мудрасці, аберагала ўсю вялікую сям’ю, а блізкія людзі заўсёды акружалі ўвагай і ўдзячнасцю.
Да ўдзельнікаў урачыстасці звярнулася і начальнік аддзела загса Карэліцкага райвыканкама Валянціна Вішнеўская:

—Сям’я — такое маленькае слова, а які вялікі ў ім сэнс. Гэта самы каштоўны скарб, які людзі могуць мець у жыцці. Чалавек можа пабудаваць дом мары, але ён будзе там усё роўна адзінокі. Як важна, каб яго там чакалі і кахалі, разумелі і прымалі такім, які ён ёсць. Менавіта разам значна лягчэй супрацьстаяць жыццёвым цяжкасцям і разам радавацца поспехам і дасягненням.
Асноўным прызначэннем сям’і можна назваць нараджэнне і выхаванне дзяцей. Вельмі важна, каб сям’я была трывалай. У сям’і дзіця вучыцца спасцігаць сакрэты зносін паміж людзьмі, любові і клопату. Праз сям’ю ад аднаго пакалення да другога перадаюцца традыцыі, мудрасць і веды. Сёння ўсё часцей у нашай рэспубліцы разглядаюцца пытанні ўмацавання аўтарытэту сям’і, павышэння нараджальнасці, падтрымкі старэйшага пакалення, фарміравання ў моладзі пачуцця адказнасці і павагі да сям’і.
Валянціна Уладзіміраўна адзначыла, што органы загса маюць непасрэдныя адносіны да стварэння сям’і. Гаворачы першыя словы наказу і ўручаючы першы сямейны дакумент, бачым шчаслівыя вочы маладых. У нашым раёне шмат узорных сем’яў. Сёння запрошаны на свята юбілейныя сем’і — 50, 40, 35, 25, 20 і 15 гадоў сумеснага жыцця, каб яшчэ раз падкрэсліць значнасць сям’і, пераемнасць пакаленняў. Яны прайшлі дастаткова доўгі шлях і змаглі захаваць каштоўнасці сямейных адносін. У маладога пакалення ёсць з каго браць прыклад, і яны павінны ведаць: сям’я не можа існаваць без кахання, а каханне — без вернасці. Гэтыя крытэрыі неразлучныя паміж сабою.
Начальнік аддзела загса павіншавала ўсіх з гэтым цудоўным святам і пажадала, каб у сэрцах заўсёды жыло каханне, дзякуючы якому адбываюцца сапраўдныя цуды, і галоўным цудам будзе сямейнае шчасце і ўсмешкі дзяцей, унукаў, праўнукаў, а таксама — міру і дабрабыту ўдзельнікам свята і іх сем’ям.
Сапраўды, людзі, якія пражылі ў міры і згодзе пяцьдзясят гадоў, выклікаюць пачуццё захаплення і павагі, і гэта добры прыклад маладым сем’ям. І доказ таму — сям’я Віктара Васільевіча і Антаніны Міхайлаўны Гурын.
Сорак гадоў сумеснага жыцця ў шлюбе — рубінавае вяселле, а рубін здаўна лічыўся каменем вернага і адданага кахання, шчаслівага сямейнага жыцця. У гэты дзень былі ўшанаваны Алег Генадзьевіч і Іна Анатольеўна Мамонька, Анатолій Эдуардавіч і Наталля Віктараўна Блашко.

Каралавым вяселлем называюць трыццаць пяць гадоў у шлюбе. Калі сямейная пара крочыць па жыцці столькі часу — каханне праверана часам. На свята былі запрошаны Мікалай Мікалаевіч і Ларыса Фёдараўна Кулініч.
Дваццаць пяць гадоў сумеснага жыцця ў шлюбе — сярэбранае вяселле. За чвэрць стагоддзя каханне загартавалася гадамі, і ў сям’і паважаюць і кахаюць адзін аднаго. Сярэбраныя сямейныя пары — Алег Мікалаевіч і Аксана Іванаўна Краскоўскія, Дзмітрый Аляксандравіч і Вольга Паўлаўна Пахольчык, Валянцін Віктаравіч і Наталля Віктараўна Сухоцкія.
Дваццаць гадоў сумеснага жыцця лічыцца фарфоравым вяселлем. А яшчэ лічыцца, што да гэтага часу адносіны паміж мужам і жонкай становяцца мяккімі і гнуткімі, але разам з тым моцнымі і трывалымі. Іх прадстаўнікі — Сяргей Сяргеевіч і Ірына Ігараўна Логіш, Андрэй Міхайлавіч і Марына Чаславаўна Пясецкія, Аляксандр Уладзіміравіч і Вольга Мікалаеўна Касцюк.
І ў рэшце рэшт, калі пятнаццаць гадоў крочыць па жыцці разам рука аб руку, можна адзначаць крыштальнае ці шкляное вяселле. Існуе меркаванне, што гэты своеасаблівы юбілей сімвалізуе чысціню, празрыстасць і трываласць адносін, якія прайшлі праверку часам, але патрабуюць беражлівых адносін, як крышталь. У гэты святочны дзень былі ўшанаваны Вадзім Вячаслававіч і Ірына Леанідаўна Канавалік.

На ўрачыстасці прагучалі цудоўныя мелодыі і шмат пажаданняў. Сапраўды, як адзначалася на свяце: «Сям’я — гэта праца, клопат адзін пра аднаго, шмат дамашняй работы» і «Сям’я — гэта важна і складана, але шчасліва жыць аднаму немагчыма». Дык няхай моцнымі і трывалымі будуць сем’і, і пануюць у іх давер, павага, лад. Каб праз гады яны змаглі пранесці вялікае пачуццё — каханне. Да гэтага трэба абавязкова імкнуцца, і доказ таму — нашы землякі, якія ўшаноўваліся ў Дзень сям’і.
СЛОВА — УДЗЕЛЬНІКАМ СВЯТА
Ірына ЛОГІШ,
маці чацвярых дзяцей, жыхарка г.п. Карэлічы:
— Дзень сям’і — самае дарагое для мяне свята. Дзеці — гэта тое, дзеля каго хочацца жыць, працаваць, прыкладаць намаганні, каб яны выраслі працавітымі і добрымі людзьмі. Дзякуй арганізатарам свята, якія падарылі яго, а разам — і надзею ў заўтрашні дзень.
Вольга ПАХОЛЬЧЫК,
маці дваіх дзяцей, жыхарка райцэнтра:
— На такім свяце ўпершыню. 16 лютага споўнілася 25 гадоў, як жывём з мужам Дзмітрыем Аляксандравічам. У нас дарослыя дзеці: 24-гадовая дачка Святлана і 20-гадовы сын Аляксей. Я шчаслівая тым, што ў мяне дружная сям’я, жывуць нашы бацькі, любімая праца. Трэба, каб панаваў мір на зямлі, і ўсе сем’і былі шчаслівымі.
Алеся РАЧЫНСКАЯ,
хормайстар Карэліцкага РЦКіНТ,
выканаўца песень свята «Сям’я — тэрыторыя кахання»:
— Сёння, у дзень святкавання Дня сям’і, адчуваю вялікую радасць ад таго, што ёсць такія цудоўныя сем’і, з якіх хочацца браць прыклад. Сям’я — гэта свайго роду мелодыя, якую трэба слухаць, якую пачынаеш спяваць, і ноты гэтай мелодыі хочацца пранесці праз усё жыццё. Жадаю сем’ям раёна здароўя, міру, дабрабыту. Каб у іх усё ладзілася, і новы дзень прыносіў толькі добрыя навіны.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Кацярыны ЖАМОЙДЫ

Теги: Актуально
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».