• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
24.10.2026, 05:46
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

Главная Год белорусской женщины

Сацыяльны работнік з Карэліч Вольга Лагута: «Дарыце больш дабрыні, цяпла і будзьце здаровыя»

by Галина Смолянко
03.07.2026
в Год белорусской женщины
Сацыяльны работнік з Карэліч Вольга Лагута: «Дарыце больш дабрыні, цяпла і будзьце здаровыя»
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Чалавек славіцца працай, у ёй знаходзіць сэнс жыцця, яна прыносіць дабрабыт у сям’ю. Дзякуючы любімай справе робіць шчаслівымі тых, хто жыве і працуе побач.

Бездакорная праца дае свой плён. Партрэт сацыяльнага работніка Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна Вольгі Віктараўны Лагута занесены на раённую Дошку гонару.

— Вольга Віктараўна, Вашу працу прызналі. Што адчувалі Вы, калі даведаліся пра гэта?

— Гэта было нечаканасцю, я ніколі не думала. Працавала шчыра і ад усёй душы, каб не было сорамна за мяне маім родным і блізкім. Мяркую, што амаль кожны сацыяльны работнік заслугоўвае такой увагі.

— Што ўяўляе сабой прафесія сацыяльнага работніка? Наколькі яна адказная і карпатлівая?

— Праца нялёгкая ў фізічным і маральным плане. Сацыяльны работнік — гэта ўніверсальны работнік, які павінен валодаць шмат якімі навыкамі, каб дапамагаць людзям у розных сітуацыях. Ён і повар, і псіхолаг, і медработнік, а таксама добры дарадца, слухач, субяседнік. Праца адказная: у любы момант на працягу дня, нават у выхадны, можа патэлефанаваць састарэлы чалавек і папрасіць дапамогі ці парады. Адмовіць сумленне не дазваляе — нясеш за яго адказнасць.

— Існуе меркаванне, што дабрыня можа апраўдаць сама сябе, і мы становімся добрымі таму, што робім дабро. Што думаеце на гэты конт?

— З дзяцінства я расла ў дабрыні. Мая матуля шкадуе ўсіх: і дарослых, і малых. Яна, як сонейка, стараецца абагрэць сваёй дабрынёй усіх людзей, якія побач, і каму патрэбна дапамога. Бяру з яе прыклад, каб дапамагаць людзям.

— Якімі яшчэ якасцямі павінен валодаць сацыяльны работнік?

— Трэба быць у курсе ўсіх падзей, якія адбываюцца ў свеце, рэспубліцы, вобласці і раёне, каб было пра што весці гутарку з падапечнымі. А яшчэ сацыяльны работнік павінен быць шчырым, памяркоўным, спакойным, сумленным, працавітым. Без працы тут аніяк, трэба быць лёгкім на пад’ём, каб выконваць пажаданні састарэлых і інвалідаў.

— Хто прывіў Вам любоў да працы?

— Усё пачыналася ў сям’і. Матулі давалі дзялкі буракоў у калгасе імя Калініна, а мы ўсе, чацвёра дзяцей, з матычкамі ўсё лета палолі дзялкі. А яшчэ садзілі і капалі бульбу пад плуг, а летам сенавалі,  бо трымалі карову. Мы не баяліся ніякай  працы і ніколі не адмаўляліся ад яе. Ведалі, што гэта патрэбна рабіць, у кожнага былі свае абавязкі, якія выконвалі.

— 2026-ы аб’яўлены Годам беларускай жанчыны — прадстаўніцы цудоўнай паловы чалавецтва. На Вашу думку, якой яна павінна быць?

— Жанчына павінна быць клапатлівай, добрай, гаспадарлівай, адукаванай. І каб заўсёды часу хапала не толькі на кар’еру і выкананне прафесійных абавязкаў, але і на сям’ю.

—  Так, жанчына — ахоўніца сямейнага ачага і клапатлівая маці сваіх дзяцей. Яны апраўдалі Вашы надзеі?

— Мы з мужам Сяргеем выхавалі траіх дзяцей. Дарэчы, яго партрэт таксама быў змешчаны на раённай Дошцы гонару. За дзяцей нам не сорамна — яны выраслі сумленнымі людзьмі і дапамагаюць нам. Знайшлі свае дарогі ў жыцці: старэйшы Максім — старшыня Красненскага сельвыканкама, Яўген працуе інспектарам ДАІ Навагрудскага РАУС, дачка Дар’я — студэнтка Беларускага  дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

— З дня ў дзень Вы сярод людзей, за плячыма ў якіх вялікае пражытае жыццё. Якія яны ў пераважнай большасці? Магчыма, чамусьці  вучыцеся ў іх?

— Яны ў асноўным адзінокія, і я стараюся падтрымаць іх і па магчымасці дапамагчы. Вучуся ў іх шмат чаму, яны пражылі доўгае жыццё і маюць вялікі вопыт. Прыслухоўваюся да іх парад і стараюся выкарыстоўваць  у жыцці.

— Як было ўжо заўважана, праца сацыяльнага работніка не з лёгкіх. Хто з’яўляецца найлепшымі памочнікамі ў паўсядзённых справах?

— Найлепшыя памочнікі — матуля, муж, дзеці брат Андрэй і сястра Марына. Яны — мая апора і натхненне. Дзякуючы іх падтрымцы, радуюся жыццю, адчуваю сілу і моц, таму і з’яўляецца жаданне несці людзям дабро. Радуюць унукі Кірыл і Дзмітрый.

— Акрамя асноўнай працы, магчыма, ёсць любімае захапленне, якое грэе душу?

— Люблю чытаць і вязаць, але, на жаль, у летні час больш увіхаюся на сваім агародзе, дзе выкладваюся спаўна. Ёсць дзве цяпліцы, градкі і мноства кветак. Трымаем асабістую гаспадарку. Гэта дае справу для рук і падтрымку для сям’і.

— Якія пажаданні адрасуеце чытачам «Полымя»?

— Любіце сваіх родных і блізкіх, часцей наведвайцеся да іх,  тэлефануйце. Дарыце больш дабрыні, цяпла і будзьце здаровыя. Здароўе — гэта асноўны капітал у жыцці.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Святланы МАЛАХВЕЙ

Теги: Год белорусской женщины
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».