• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
31.08.2026, 12:38
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    За выходные в Минской области сотрудники ГАИ выявили 1245 нарушений

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

Главная Год белорусской женщины

Аператар ААТ «Карэлічы-Лён» Аксана Лугаўская: «Будзе мір, будзем жыць у любові і згодзе — і Беларусь будзе квітнець»

by Галина Смолянко
05.07.2026
в Год белорусской женщины
Аператар ААТ «Карэлічы-Лён» Аксана Лугаўская: «Будзе мір, будзем жыць у любові і згодзе — і Беларусь будзе квітнець»
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Адкрытае акцыянернае таварыства «Карэлічы-Лён» вядома не толькі на Карэліччыне,  але за яе межамі. Сёлета прадпрыемства занесена ў кнігу рэкордаў Беларусі і на раённую Дошку гонару. Тут умеюць шчыра і сумленна працаваць, і сярод гэтай кагорты рупліўцаў — аператар паточнай лініі па выпрацоўцы валакна Аксана Аляксандраўна Лугаўская. З перадавой работніцай завода гутарым з нагоды аб’яўленага 2026-га Годам беларускай жанчыны.

— Аксана Аляксандраўна, Ваш партрэт занесены на раённую Дошку гонару — гэта прызнанне Вашай штодзённай працы. Што адчуваеце зараз, праз пэўны адрэзак часу?

— Прадаўжаю адчуваць гонар за сваю справу. Яе прызналі і адзначылі. Мой партрэт побач з іншымі перадавікамі народнай гаспадаркі раёна, для каго праца з’яўляецца сэнсам жыцця.

— Ільнаводчая галіна — адна з запатрабаваных у краіне. На Карэліцкі льнозавод Вы прыйшлі свядома?

— У 2004 годзе ўладкавалася на льнозавод. Мой бацька працаваў слесарам-наладчыкам да выхаду на пенсію і падтрымаў мой выбар. Зараз аб гэтым не шкадую.

— Адкуль Вашы карані? 

— Я нарадзілася ў Літве. Мама родам з Карэліч, і калі мне споўнілася дзесяць гадоў, пераехалі на маленькую радзіму матулі. Тут быў бабулін дом, а затым бацькам далі кватэру.

— Ці даводзілася ў школьныя гады працаваць на льняным палетку?

— З класам выязджалі на льняныя палеткі, падымалі лён і вязалі снапы. Нам гэта было ў радасць, тым больш, што знаходзіліся на свежым паветры.

— «Лён любіць паклон» — гавораць у народзе. Сапраўды, вельмі працаёмкая культура, і каб атрымаць добрыя вынікі, трэба прыкласці шмат старанняў. Што патрабуе праца аператара паточнай лініі па выпрацоўцы льновалакна?

— З напарніцай сочым за якасцю валакна. Трэба, каб яно ішло чыстае, без рознага роду забруджванняў. Трэба адчуваць яго рукамі. Сарціруем асобна чыстае і забруджанае. Усё залежыць ад сыравіны і трасты, якая прапускаецца праз паток. Галоўнае — сумленна выконваць свае абавязкі.

Члены льнаводчага звяна першага вытворчага ўчастка калгаса «Новае жыццё» рады вырашчанаму ўраджаю

— Не сакрэт, што праца на ААТ «Карэлічы-Лён» не з лёгкіх, у тым ліку і для жанчын. Якія існуюць свайго роду плюсы, і што стымулюе ў працы?

— На ААТ «Карэлічы-Лён» клапоцяцца пра чалавека працы.  Мне далі добраўпарадкаваны інтэрнат на два пакоі. Да таго ж маю добры заробак і атрымліваю прэміі да святаў. І што немалаважна: добрыя адносіны кіраўніцтва і спецыялістаў да рабочых. Хачу адзначыць майстра Івана Іванавіча Алфёрава, які падтрымлівае ў працы і дае карысныя парады. На вытворчасці часта можна сустрэць дырэктара прадпрыемства Фёдара Мікалаевіча Жука, ён цікавіцца нашымі справамі і дапамагае дэталёва разабрацца ў розных пытаннях.

Старшыня С.В.Лычкоўскі і Герой Сацыялістычнай Працы Е.Р.Карачан на льняным палетку

— Дасягненне добрых вынікаў у працы ў многім залежыць ад калектыву. На Вашу думку, наколькі працаздольны ён на льнозаводзе?

— Тут працуюць людзі розных узростаў,  шмат і маладых, стараюцца працаваць сумленна.  І калі хтосьці з работнікаў і звольніцца па асабістых прычынах, то праз пэўны адрэзак часу зноў вернецца на вытворчасць. Хачу адзначыць, што ў нас можна працаваць, трэба толькі мець жаданне гэта рабіць.

—  Вы знаходзіцеся ў чарговым водпуску. Чаго можна большага жадаць, калі не адпачываць у першы летні месяц? Адпачынак заўсёды  прадастаўляецца па просьбах працоўных?

— Заўсёды. Цяпер завод на рамонце. Летам добра быць у водпуску —  сама прырода спрыяе адпачынку.

— Скажыце, Вам у радасць карыстацца льняным адзеннем у спякотныя летнія дні, ведаючы, што ў гэтым ёсць і доля Вашай працы?

— Люблю льняное адзенне — у ім чалавек адчувае сябе камфортна. Таксама стараюся купляць льняное масла — яно карыснае для здароўя.

— Гераіні маіх замалёвак і інтэрв’ю прызнаваліся, што вельмі любяць кветкі і займацца кветкаводствам. І гэта зразумела: жанчыне ўласціва імкненне да прыгажосці. Як у Вас у гэтым накірунку?

— Таксама вельмі люблю кветкі. Асабліва, калі іх дораць на святы. Любімымі з’яўляюцца ружы. Яны надзвычай прыгожыя, і ты быццам  раствараешся ў іх непаўторнай прыгажосці.

— На Вашу думку, якой павінна быць сучасная жанчына?

 — Упэўненай. Мне здаецца, што ёй прасцей крочыць па жыцці,  выказваць свае меркаванні і шмат чаго дасягнуць. Паважаю працавітых жанчын — яны поўнасцю аддаюць сябе справе.

— Дом для жанчыны — свайго роду прыстань, куды яна спяшаецца пасля працоўнага дня, дзе здымае сваё напружанне і дзе можа пабыць адзін на адзін з сабою. Што ён азначае для Вас?

— Дома вельмі добра, і тут адпачывае душа.  Тут усе думкі становяцца на сваё месца — і чалавек прыходзіць да адной высновы. Можна паразважаць аб будучым.

— Хто з’яўляецца для Вас  падтрымкай    і апорай?

— Родныя і блізкія людзі: муж Сяргей і сын Дзмітрый, якія падзяляюць радасць, і разам вырашаем пытанні. З імі магу быць сама сабою, яны — мая сям’я,  можна давяраць радасці і клопаты. Ведаеш, што не падмануць цябе і падтрымаюць у цяжкую хвіліну.

— На двары — спякотныя летнія дні. Лета асабліва любіць дзетвара. А  Вы любіце жыць у суладдзі з прыродай?

—  Люблю вясну, калі ўсё навокал абуджаецца і зелянее,  патанае ў квецені. Узнімаецца настрой — і хочацца жыць і працаваць з поўнай аддачай. Вясной добра думаецца,  і ўсё гэта робіць жыццё больш светлым і шчаслівым.

— Хто Вашы сябры?

— Калегі па працы. Сярод іх — шмат працавітых жанчын, для іх праца стала сэнсам жыцця. Гэта яны стараюцца даказаць з дня ў дзень і сумленна адносяцца да прафесійных абавязкаў. Гледзячы на іх, радуешся за беларускую жанчыну — стваральніцу зямных даброт.

— На сучасным этапе многія карыстаюцца сучаснымі тэхналогіямі — праводзяць час у інтэрнэце. Вы таксама бавіце там вольны час?

— Люблю чытаць навіны, каб быць у курсе падзей, якія адбываюцца ў свеце, а таксама гляджу фільмы.

— 2026 аб’яўлены Годам  беларускай жанчыны. Пра што марыць перадавая работніца раёна?

 — Каб быў мір на зямлі. Будзе мір — будзем жыць у любові і згодзе,  і Беларусь будзе квітнець.

— Аксана Аляксандраўна, што для Вас Карэліччына?

— Тут дом, праца, сям’я. Люблю Карэліччыну ўсім сэрцам, яна — любы і дарагі сэрцу куточак.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Іны ЛЕЙКІ

і з архіва Карэліцкага раённага краязнаўчага музея

Теги: Год белорусской женщины
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».