29 кастрычніка свой дзень нараджэння адзначае наш зямляк Навумовіч Уладзімір Аляксандравіч – беларускі пісьменнік, празаік, літаратуразнаўца, крытык, педагог, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Нарадзіўся ў 1943 годзе ў в. Баўцічы Карэліцкага раёна ў сям’і рабочага—будаўніка і настаўніцы. Вучыўся ў сямігодцы ў в. Скорычы Карэліцкага раёна. У 1960 г. скончыў Ярэміцкую сярэднюю школу. Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры васьмігодкі ў в. Беражна.
Сваё жыццё прысвяціў глыбокаму даследаванню, развіццю і папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры, а таксама выхаванню новых пакаленняў філолагаў і педагогаў.
Узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Выдатнік адукацыі”.
У 2013 г. яму прысвоена званне “Заслужаны работнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта”. У тым жа годзе стаў лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі «Залаты купідон».
Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Мае шмат іншых узнагарод.
Хочацца пажадаць Уладзіміру Аляксандравічу моцнага здароўя, бясконцага аптымізму і доўгіх гадоў плённай дзейнасці.
Алена Макарчык,
намеснік дырэктара ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка».







