• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
01.11.2026, 12:01
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

Главная Пад белымі крыламі

Шматдзетная сям’я Радзюк з Карэліцкага раёна пабудавала дом на зямлі бацькоў

by Галина Смолянко
31.10.2026
в Пад белымі крыламі
Шматдзетная сям’я Радзюк з Карэліцкага раёна пабудавала дом на зямлі бацькоў
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Пабудаваць уласны дом пад сілу тым, хто моцна стаіць на зямлі, хто з’яўляецца гаспадаром свайго лёсу, хто марыць аб вялікай і дружнай сям’і  і не баіцца працы. Менавіта ў сваім доме яна знойдзецца для кожнага, і новы дзень будзе напоўнены новымі клопатамі.

Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго

Андрэй нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і, у якой падрасталі трое сыноў: Валерый, Сяргей і ён. Старэйшы жыве ў вёсцы Загор’е Красненскага сельсавета,  яны з сярэднім братам — у Руціцы, ва ўсіх свае дамы.

Пачыналі  працаваць у брата Сяргея, які адкрыў сваю справу. Выконвалі аддзелачныя работы будынкаў. Да таго ж Андрэй працаваў вадзіцелем у Карэліцкім філіяле Гродзенскага аблспажыўтаварыства.

Дом, у якім хочацца жыць

— Вырашыў пабудаваць свой дом у Руціцы, — гаворыць Андрэй. — Выбраў участак, які прыйшоўся даспадобы, — і пачаў. Спачатку ачысцілі прысядзібны ўчастак і высеклі старыя дрэвы. Устанавілі агароджу, зааралі агарод. Зрабілі цяпліцу і альтанку. Калі ў сям’і нарадзіўся трэці сын Кліменцій, дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы ўзялі крэдыт на рэканструкцыю дома. Гэта было ў 2022 годзе, засяліліся праз два гады. У доме — вялікія гасцёўня і кухня, чатыры пакоі, санвузел, душ, электраацяпленне, каналізацыя. Будынак светлы, прасторны і цёплы, у ім хочацца жыць.

Тры сына — тры радасці

У сям’і Радзюк падрастаюць трое дзяцей. 13-гадовы Максім наведвае восьмы клас сярэдняй школы № 1 г.п. Карэлічы, па характары смелы і добры, дабрыня яму перадалася ад бацькоў. 11-гадовы Мацвей — вучань шостага класа гэтай жа школы, вельмі рухавы, за словам у карман не палезе, але сарамлівы. Кліменцій у пяць гадоў наведвае дзіцячы садок № 1 райцэнтра і падобны на старэйшага брата — праяўляе добрыя якасці.

— Я сам рос у сям’і, дзе былі тры брата, — гаворыць шматдзетны бацька. — Мы трымаліся адзін за аднаго. З сынамі пакуль няцяжка — стараюся ўпраўляцца. Бацька лічыцца галоўным у сям’і, але без жонкі як без рук. Дзяцей трэба сабраць у школу і садзік, кожны дзень накарміць і  прыгледзець за імі. Я з ранку да вечара на працы, і ўсе дамашнія клопаты — на жаночых плячах.

Каб жыць, трэба працаваць

Андрэй Валер’евіч нагадаў пра тое, як жыў у кватэры без зручнасцей.  Добра падумаўшы, свой выбар спыніў на будаўніцтве ўласнага дома. Цяпер аб гэтым рашэнні не шкадуе: на сваёй зямлі сам сабе гаспадар. Да Карэліч рукой падаць — каля аднаго кіламетра. У Руціцы за апошнія гады купілі дамы тры маладыя сям’і.

Малады мужчына перакананы, што ў жыцці трэба рухацца наперад. А каб жыць, трэба працаваць. У гэтым пераканаўся на ўласным вопыце: усё, што маюць з братамі, дабіліся сваёй працай. Зараз ён індывідуальны прадпрымальнік, і займаецца добраўпарадкаваннем месцаў пахавання. Жыццё не стаіць на месцы, людзі адыходзяць у іншы свет, і яго задача — захаваць памяць пра памерлых.

Сям’я — надзея і апора

— У аграгарадку Краснае жыве наша матуля Вікторыя Уладзіміраўна, якая дала жыццё, выхавала нас, траіх сыноў. Цяпер, стаўшы бацькам, добра разумею, як гэта няпроста, —  гаворыць удзячны сын і адрасуе ёй словы падзякі. Адзначае, сям’я — надзея і апора, упэўненасць і згуртаванасць. Выказаў радасць ад таго, што ў яго вялікая, моцная і дружная сям’я. І спадзяванне на тое, што сыны стануць дастойнымі прадаўжальнікамі роду і добрымі людзьмі,  справядлівымі і сумленнымі. На яго думку, гэтыя рысы характару павінны існаваць незалежна ад часу, важна, каб сыны не згубілі дабрыні — яна выратоўвае свет і робіць людзьмі.

Напрыканцы сустрэчы Андрэй Валер’евіч Радзюк пажадаў тым, хто стаіць перад выбарам, не баяцца спрабаваць сябе ў новай справе, а памылкі, як паказвае жыццё, робяць людзей мацнейшымі. Трэба верыць у сябе, рухацца наперад і рабіць гэта з падтрымкай сям’і.

Теги: новость дня
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».